Старшакласнiкi пакуль не гатовы перайсцi на школьнае адзенне
Надзея НIКАЛАЕВА
З мэтай высветлiць, як беларускiя школьнiкi i iх бацькi ставяцца да ўвядзення ў школе дзелавога стылю адзення, Мiнiстэрства адукацыi правяло спецыяльнае анкетаванне, якiм былi ахоплены каля 20 тысяч бацькоў вучняў 1—11-х класаў i больш за 32 тысячы вучняў 5—11-х класаў.
Высветлiлася, што падтрымлiваюць iнiцыятыву Мiнiстэрства адукацыi 96 працэнтаў бацькоў, дзецi якiх навучаюцца ў пачатковай школе: яны ставяцца да яе або станоўча, або нейтральна. I толькi 4 працэнты выказалiся катэгарычна супраць. Сярод бацькоў вучняў 5—11-х класаў станоўча або нейтральна аднеслiся да ўвядзення дзелавога стылю школьнага адзення 89 працэнтаў удзельнiкаў апытання. Прыкмячальна, што ў адрозненне ад сваiх бацькоў, школьнiкi пакуль не так аднадушна ставяцца да гэтай iдэi — сярэднi паказчык падтрымкi школьнага адзення склаў па краiне толькi 65 працэнтаў. Сярод тых, хто адмоўна ўспрымае школьнае адзенне, — пераважна вучнi 8—11-х класаў. Гэта той узрост, калi падлеткi iмкнуцца да iндывiдуальнасцi i прад’яўляюць асаблiва высокiя патрабаваннi да свайго знешняга выгляду. У старшай узроставай групе школьнае адзенне дзелавога стылю падтрымлiваюць толькi прыкладна палова навучэнцаў. Затое сярод вучняў 5—7-х класаў паказчык падтрымкi дасягае ў асобных рэгiёнах 72 працэнтаў. Як паведамiла журналiсту «Звязды» вядучы iнспектар упраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Святлана Прастакова, удзельнiкам анкетавання было прапанавана таксама даць адказ на пытанне, адзенню з якiх тканiн яны аддаюць перавагу. 90 працэнтаў бацькоў i 83 працэнты школьнiкаў выказалiся на карысць шарсцяных, паўшарсцяных i баваўняных тканiн. А за джынсавыя тканiны выказалiся толькi ад 0,1 да 0,5 працэнта ўдзельнiкаў апытання. Аднак у продажы сёлета адчуваўся дэфiцыт школьнага адзення з натуральных тканiн, асаблiва для старшай узроставай групы. Магчыма, па гэтай прычыне многiя сем’i вымушаны былi праiгнараваць школьныя кiрмашы. Так, 42 працэнты вучняў 5—11-х класаў паведамiлi, што набывалi сабе адзенне для школы на рэчавых рынках. 41 працэнт — на школьных кiрмашах. Астатнiя або шылi сабе адзенне па iндывiдуальнаму заказу, або вырашылi не абнаўляць свой мiнулагоднi школьны гардэроб. Сярод навучэнцаў пачатковай школы змаглi знайсцi сабе адзенне на школьных кiрмашах 49 працэнтаў, а 35 працэнтаў апраналiся на рэчавых рынках. Многiя ўказвалi ў якасцi прычыны, па якой яны адмовiлiся ад прамысловай школьнай калекцыi, больш разнастайныя i цiкавыя мадэлi адзення, прадстаўленыя на рэчавых рынках. На першым у новым навучальным годзе рабочым пасяджэннi Каардынацыйнага савета па пытаннях увядзення школьнага адзення намеснiк мiнiстра адукацыi нашай краiны Казiмiр Фарыно з задавальненнем адзначыў, што актыўная работа па папулярызацыi адзення дзелавога стылю, якая вялася ўвесь папярэднi навучальны год, дазволiла зняць напружанне сярод бацькоў i дала iм поўнае ўяўленне пра тое, што трапляе ў паняцце дзелавы стыль i дзе можна набыць адзенне дзелавога стылю для школы. З 2006/2007 навучальнага года дзелавы стыль адзення стаў абавязковым для вучняў 1—4-х класаў. А з наступнага года, як плануецца, дзелавы стыль адзення стане абавязковым таксама i для вучняў 5—9-х класаў беларускiх школ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З мэтай высветлiць, як беларускiя школьнiкi i iх бацькi ставяцца да ўвядзення ў школе дзелавога стылю адзення, Мiнiстэрства адукацыi правяло спецыяльн
|
|