21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Студэнт + бiблiятэка = ...

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ПАДАЛЯК

30 кастрычнiка Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт адзначыць 85-гадовы юбiлей. У першы дзень яго работы ў далёкiм 1921 годзе пачала працаваць i бiблiятэка.

Як заўсёды ў пачатку навучальнага года ў бiблiятэцы шмат студэнтаў, асаблiва першакурснiкаў. Многiя непакояцца, цi хопiць на ўсiх падручнiкаў. Можна не сумнявацца — хопiць. Бiблiятэка БДУ — адна з найбуйнейшых у краiне, невыпадкова мае статус рэспублiканскага метадычнага цэнтра сеткi бiблiятэк ВНУ Беларусi. Вось што расказаў Пётр ЛАПО, дырэктар Фундаментальнай бiблiятэкi БДУ:

— Калi адкрыўся ўнiверсiтэт, у фондзе бiблiятэкi было каля 40 тысяч кнiг. Асноўная iх частка была перададзена народным камiсарыятам асветы.

Былi таксама кнiгi з прыватных калекцый акадэмiкаў Карскага, Янчука, Карнiлава, Жуковiча, Дылы, прафесараў унiверсiтэта. А зараз фонд бiблiятэкi перавышае 2 мiльёны экзэмпляраў. Прычым гэта не толькi друкаваныя выданнi, але i аўдыё-, вiдэаматэрыялы, электронныя iнфармацыйныя рэсурсы, такiя як базы даных, мультымедыйныя энцыклапедыi, якiя iснуюць толькi ў электронным выглядзе... Фонд бiблiятэкi ўнiверсальны: навуковая, вучэбная, даведачная, мастацкая лiтаратура. Прычым не толькi на рускай i беларускай мовах, але i на многiх iншых мовах свету. Зараз, дарэчы, надзвычай актуальнае пытанне — забеспячэнне фонду бiблiятэкi лiтаратурай на кiтайскай мове. Расце паток кiтайскiх студэнтаў, ды i ўсё больш беларускiх студэнтаў вывучаюць Кiтай.

— Цi вялiкая армiя вашых чытачоў?

— У бiблiятэцы зарэгiстравана каля 23 тысяч карыстальнiкаў: студэнты, выкладчыкi, супрацоўнiкi БДУ. Бiблiятэкай карыстаюцца таксама супрацоўнiкi iншых арганiзацый. Зараз усё мае свой кошт, лiтаратура вельмi дарагая. Мы зацiкаўлены, каб была добрая яе абарачальнасць, i таму выконваем значны аб’ём работы па iнфармаванню нашых карыстальнiкаў аб iнфармацыйных рэсурсах бiблiятэкi.

— Для «ўнiверсiтэцкiх» абслугоўванне бясплатнае?

— Так, хоць iснуюць i платныя паслугi, якiя выходзяць за межы прадастаўлення асноўных. Доступ да даведачнага апарату, работа з каталогамi, абслугоўванне ў чытальных залах — гэта ўсё будзе бясплатным, пакуль будзе iснаваць бiблiятэка.

— А выдача кнiг на абанеменце?

— Таксама бясплатная паслуга. Але калi студэнт перавышае тэрмiны карыстання лiтаратурай i не ставiць да ведама бiблiятэку, мы разглядаем гэта як яго жаданне прадоўжыць тэрмiн карыстання лiтаратурай — ужо на платнай аснове.

Бiблiятэка зацiкаўлена ў тым, каб лiтаратура вярталася своечасова. Скажу шчыра: да ўвядзення платных паслуг вельмi цяжка было своечасова сабраць лiтаратуру. Прыязджалi завочнiкi на вучобу — мы не маглi забяспечыць iх лiтаратурай, таму што падручнiкi былi на руках у студэнтаў, якiя проста ленавалiся iх здаваць адразу пасля сесii. Зараз зусiм iншая сiтуацыя. Уведзеныя меры — у iнтарэсах чытачоў, усiх студэнтаў. Мы iмкнёмся захаваць баланс iнтарэсаў: каб усе былi задаволены работай бiблiятэкi.

— У час сесii падручнiк, якi ў бiблiятэцы ўзяў студэнт Iкс, лiтаральна ходзiць па руках i не заўсёды вяртаецца да гаспадара. Калi студэнт згубiў падручнiк, як ён «разлiчваецца» з бiблiятэкай?

— Сапраўды, разлiчваецца: уплачвае кошт згубленага падручнiка або прапаноўвае сваю замену. Ёсць адпаведны пералiк запатрабаванай лiтаратуры, якую можна набыць у кнiгарнi.

— Што ў блiжэйшых планах бiблiятэкi?

— Да юбiлея БДУ была прымеркавана Мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Ад iнфармацыйнага грамадства — да грамадства ведаў: Унiверсiтэцкая бiблiятэка ў ХХI ст.». Раней стаяла пытанне, як навучыць студэнта, зараз жа студэнт перш за ўсё павiнен набыць навыкi самастойнай работы, для таго, каб павышаць свой прафесiйны ўзровень, развiваць сябе як асобу на працягу ўсяго жыцця. Бiблiятэка павiнна забяспечыць студэнту магчымасць гэтай самастойнай работы. У БДУ створаны медыятэкi — камп’ютарныя класы, якiя аснашчаны самай сучаснай тэхнiкай (камп’ютары, сканеры, прынтары, iншае абсталяванне), дзе ёсць доступ да вялiкага спектра самых розных iнфармацыйных рэсурсаў.

— Мабыць, БДУ выдаткоўвае немалыя сродкi на набыццё кнiг, удасканаленне iнфармацыйнай базы?

— Безумоўна. Штогод на падпiску на перыядычныя выданнi iдзе ў пералiку на валюту каля 140 тысяч долараў. Унiверсiтэт выпiсвае амаль 800 газет i часопiсаў, выдадзеных у Беларусi i Расii, а таксама базы даных, напрыклад, базы даных мiжнароднай карпарацыi ЭБСКА, якiя ўтрымлiваюць каля 8 тысяч поўнатэкставых замежных навуковых часопiсаў. Каля 150 тысяч долараў iдзе штогод на набыццё кнiг.

— Гэта вельмi вялiкiя грошы!.. Магчыма, пройдзе час — i бiблiятэкi ператворацца ў электронныя, стануць вiртуальнымi?

— Наўрад. Попыт на друкаваныя выданнi даволi высокi зараз i ў тых краiнах, дзе электронныя iнфармацыйныя рэсурсы выкарыстоўваюцца ўжо параўнальна даўно. Праблема ў тым, што друкаваная прадукцыя пастаянна даражэе, i з гэтага пункту гледжання электронныя iнфармацыйныя рэсурсы больш выгадныя. Купленая ў адным экзэмпляры дарагая кнiга па даступнасцi не можа канкурыраваць з найноўшымi носьбiтамi iнфармацыi. Але гэта не значыць, што кнiга памiрае. Яна запатрабаваная: чытаць кнiгу пакуль больш зручна, чым тэкст на экране камп’ютара... Кнiга не будзе выцiснута нiколi — нават суперсучаснымi iнфарэсурсамi.

— Колькi чалавек працуе ў бiблiятэцы?

— Амаль 140. Для параўнання: у 1921-м тут працавала ўсяго 13 чалавек. Дарэчы, i сама прафесiя iстотна змянiлася ў сувязi з шырокiм укараненнем найноўшых iнфармацыйных тэхналогiй. Магчыма, у будучынi бiблiятэкар з прафесii жаночай ператворыцца ў мужчынскую. Прынамсi, так калiсьцi i было. У 1876 годзе прайшоў арганiзацыйны сход амерыканскай бiблiятэчнай асацыяцыi: са 103 бiблiятэкараў, прыехаўшых з усёй краiны, было ўсяго трынаццаць жанчын...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 кастрычнiка Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт адзначыць 85-гадовы юбiлей. У першы дзень яго работы ў далёкiм 1921 годзе пачала працаваць i бiблiятэка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика