Апоўзень засыпаў 5 самазвалаў
Iгар ГРЫШЫН
Машыны знаходзiлiся ў кар’еры на рабочай пляцоўцы экскаватара, калi адбылася бяда.
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар МНС Вiталь Навiцкi, здарэнне адбылося ў Ваўкавыскiм раёне ў сераду каля пяцi гадзiн вечара на тэрыторыi вапнавага кар’ера Калядзiчы-3 ААТ «Краснасельскбудматэрыялы». Падчас загрузкi самазвалаў адбыўся апоўзень сценкi кар’ера: 5 МАЗаў былi iм накрыты. Чатыры вадзiцелi змаглi выбрацца самастойна з машын, а вось пятага давялося ратаваць работнiкам кар’ера i байцам МНС. На жаль, калi праз тры гадзiны чалавека выцягнулi з самазвала, ён быў ужо мёртвы. Зараз работы на ўчастку кар’ера прыпынены, высвятляюцца ўсе акалiчнасцi здарэння.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Машыны знаходзiлiся ў кар’еры на рабочай пляцоўцы экскаватара, калi адбылася бяда |
|