Чэшская манаполiя на конкурс i карону?
Iрына ПРЫМАК
Прыгожае жыццё Пасля сёлетняй перамогi Настассi Нiкiфаравай на конкурсе «Мiнi-Мiс свету» i дзякуючы гэтаму заваяванню права правесцi ў нашай краiне наступны конкурс, яе юнай цёзцы Настассi Дзьякавай, вельмi складана псiхалагiчна ўдзельнiчаць на форуме хараства «Мiс Еўропа-юнiёр», тым больш што яна — адна з самых маленькiх мiс, як па ўзросту (ёй 16 гадоў), так i па росту (168 см пры вазе 43 кг).Аднак у Насцi ёсць вялiкi плюс — яна з роду прыгажунь (мацi Насцi з’яўляецца «Першай вiцэ-панi» на конкурсе «Панi Украiна Open-2003»). Акрамя таго дзяўчына скончыла Нацыянальную школу прыгажосцi, паспела папрацаваць у Японii, займаецца народнымi танцамi i вучыцца ў 10 класе 116-й мiнскай школы. Цiкава, што спаборнiчаць нашай мiс давядзецца не толькi з еўрапейскiмi дзяўчатамi, але i з прадстаўнiцамi такiх краiн, як Замбiя i Кенiя. Дарэчы, самая першая, як высветлiлася, прадстаўнiца нашай дзяржавы на гэтым конкурсе — наша пазаштатная аўтарка Маргарыта Аляшкевiч (на фота), мадэль студыi моды Сяргея Нагорнага i чацвертакурснiца факультэта журналiстыкi БДУ. Аб тым, наколькi складана было дэбютаваць у 17 гадоў на «Мiс Еўропа-юнiёр-2003» дзяўчына ўзгадвала з усмешкай: — У Чэхiю я ехала з марай, што ўсё будзе рамантычна, везла з сабой каштоўныя сукенкi для кактэйля, а давялося апрануць самую неверагодную вопратку ... для лоўлi рыбы, бо такiм быў адзiн з мiнi-конкурсаў. Цiкава, што тытулы маглі атрымаць трэць дзяўчат (iснавала 7 намiнацый, а мiс было 21), але 5 стужак забрала румынка. «Мiс Еўропа-юнiёр» i «Мiс глядацкiх сiмпатый» стала гаспадыня — чэшка. На жаль, мне не ўдалося праявiць свае здольнасцi, бо запланаваны конкурс талентаў, да якога я спецыяльна рыхтавалася, адмянiлi, таму што свае нумары падрыхтавалi толькi тры ўдзельнiцы. Спадзяёмся, што нiякiх «сюрпрызаў» на гэты раз арганiзатары ў Празе не прыпаднясуць, i наша прыгажуня праявiць свае таленты. Пакуль ёй гэта не ўдалося зрабiць на папярэднiх мiнi-спаборнiцтвах, але гэта нават станоўчы момант, бо пераможцы ў гэтых конкурсах, згодна з правiлам, прэтэндаваць на перамогу не могуць. Нагадаю, што конкурс адбудзецца 14 кастрычнiка i яго гаспадыняй заўжды з’яўляецца Чэхiя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля сёлетняй перамогi Настассi Нiкiфаравай на конкурсе «Мiнi-Мiс свету» i дзякуючы гэтаму заваяванню права правесцi ў нашай краiне наступны конкурс, |
|