Урок ад алiмпiйскага чэмпiёна
Iгар МАКСІМАЎ
Упершыню Расiйскага фiгурыста Яўгена Плюшчанку ведаюць нават тыя, хто не надта цiкавiцца спортам, бо гэты чалавек — сапраўдная «зорка». Сёлета алiмпiйскi чэмпiён, трохразовы пераможца сусветнага першынства, пяцiразовы чэмпiён кантынента, пераможца серыi «Гран-пры», сямiразовы чэмпiён Расii ўпершыню наведаў Беларусь, каб правесцi свой майстар-клас для дзяцей i... журналiстаў.— Мне вельмi спадабаўся Мiнск. Спадзяюся, што прыеду сюды яшчэ, — дзелiцца ўражаннямi Яўген. — Хоць у вас я ўпершыню, але знаёмы з Беларуссю, бо сярод маiх сяброў — вашы фiгурыст Сяргей Давыдаў i кампазiтар Iгар Карнялюк (адна з маiх праграм зроблена на яго песню «Горад, якога няма»). Акрамя таго, у наступным годзе я планую прыехаць у вашу краiну са сваiм шоу «Лядовы аўтограф». Алiмпiйскi чэмпiён на працягу гадзiны вучыў юных фiгурыстаў майстэрству, пасля ўрока прадэманстраваў урывак сваёй кароннай праграмы. Наконт жа падрыхтоўкi беларускiх спартсменаў заўважыў, што трэба ўдзяляць увагу не толькi скачкам i варачэнням, але i слiзганню, дарожкам крокаў i г.д., бо новая сiстэма судзейства ацэньвае выкананне кожнага элемента, а трэнiравацца трэба не менш як 5 гадзiн у дзень. На пытанне, цi хоча ён стаць трэнерам пасля завяршэнн кар’еры, спартсмен шчыра заўважыў, што пакуль яшчэ разважае, выступаць на турнiрах цi не. Пакуль жа ён знайшоў для сябе новую справу — вядучага (разам з Iрынай Слуцкай вядзе тэлепраграму «Зоркi на лёдзе»). На самае распаўсюджанае пытанне (чаму сам не спаборнiчае ў шоу?) адказаў: «Я ўжо ўсё выйграў. Навошта?». «Чаму прынiжаюць у вашым шоу Носiка?» — спытала калега. «Бо ў яго не носiк Плюшчанкi», — скаламбурыў Яўген. Так, але i майстэрства не такое ж. Плюшчанка — унiкальны фiгурыст, бо стаў самым маладым чэмпiёнам за ўсю гiсторыю фiгурнага катання. Ён першым сярод мужчын пачаў рабiць бiльман, якi патрабуе неймавернай гiбкасцi (да яго гэты элемент выконвалi толькi жанчыны). У арсенале Жэнi неверагодны каскад скачкоў — чацвярны тулуп — трайны тулуп — двайны рытбергер, якi нават так i называецца «элемент Плюшчанкi». Расiянiна запрашаюць для ўдзелу ў шоу, здымках у фiльмах, трэнерскай працы ў Амерыцы, Японii i г.д.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiйскага фiгурыста Яўгена Плюшчанку ведаюць нават тыя, хто не надта цiкавiцца спортам, бо гэты чалавек — сапраўдная «зорка»
|
|