Трэнеры пойдуць у школу
Iрына АНАТАВА
Днямi ў Мiнску адкрылася Вышэйшая школа трэнераў. Кiраўнiцтва вучэбнага цэнтра падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў даверылi Алене Бяловай, чатырохразовай алiмпiйскай чэмпiёнцы ў фехтаваннi на рапiрах.
Паводле слоў дырэктара, у адрозненне ад тыповых устаноў на тэрыторыi СНД у беларускай кузнi спартыўных спецыялiстаў аб’ём вучэбнай праграмы будзе павялiчаны ў пяць разоў i ў столькi ж скарочана колькасць слухачоў у групе, каб урокi былi больш эфектыўнымi. Навучальны год пачнецца 23 кастрычнiка, а першымi слухачамi стануць прадстаўнiкi лёгкай атлетыкi, барацьбы, акадэмiчнай грэблi i гандбола. Сярод «вучняў», у прыватнасцi, Элiна Зверава, Iгар Астапковiч, Аляксандр Каршакевiч. Iх настаўнiкамi стануць як беларускiя, так i замежныя спецыялiсты. З адкрыццём Вышэйшай школы трэнераў усiх, хто мае дачыненне да спорту, цi каму не абыякава яго развiццё ў Беларусi, павiншаваў мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў: — У такой установе мы мелi патрэбу даўно. Без квалiфiкаваных трэнераў не будзе медалёў i поспехаў на спаборнiцтвах. Нагадаю, што ў наступным годзе нашым атлетам трэба заваяваць лiцэнзii на летнюю Алiмпiяду ў Пекiне (7 прапускоў ужо здабылi нашы стралкi), а ў Кiтаi давядзецца выступаць у складаных умовах (Пекiн — вялiкi мегаполiс, дзе тэмпература ад 38 да 45 градусаў, вiльготнасць пад 95 працэнтаў, сем гадзiн рознiцы з нашым часам). Пры гэтым задача беларускай каманды — выступiць не горш, чым у Сiднэi, а значыць, трэба здабыць каля 20 узнагарод. Без вопытных спецыялiстаў нашы спартсмены, зразумела, не справяцца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў Мiнску адкрылася Вышэйшая школа трэнераў. Кiраўнiцтва вучэбнага цэнтра падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў даверылi А
|
|