У пачатку наступнага тыдня ў Беларусi значна пахаладае
Паводле слоў спецыялiста, у другой палове дня 14 кастрычнiка тэрыторыя рэспублiкi апынецца пад уплывам франтальнага падзелу, якi прынясе ў Вiцебскую i Магiлёўскую вобласцi дажджы. 15 кастрычнiка ападкi пройдуць па большай частцы краiны. Удзень тэмпература паветра не перавысiць 6—12 градусаў цяпла, ноччу будзе ад 3 да 9 градусаў вышэй за нуль.
У панядзелак па поўначы рэспублiкi пахаладае да нуля—мiнус 3 градусаў, а паўднёва-ўсходняя частка застанецца пад уплывам халоднага франтальнага падзелу. Таму тут пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Тэмпература паветра днём не перавысiць 3—9 градусаў цяпла. Надвор’е 17—19 кастрычнiка будзе фармiраваць халодны антыцыклон. У начныя гадзiны тэмпература паветра будзе вагацца ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў, месцамi на глебе — да мiнус 5 градусаў. Днём яна складзе 3—9 градусаў цяпла. Белта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле слоў спецыялiста, у другой палове дня 14 кастрычнiка тэрыторыя рэспублiкi апынецца пад уплывам франтальнага падзелу, якi прынясе ў Вiцебскую i
|
|