Belarus’ на сусветных картах будуць пiсаць правiльна
Iнга МIНДАЛЁВА
Пакуль што на замежных картаграфiчных творах сустракаюцца розныя варыянты напiсання лацiнiцай беларускiх геаграфiчных i адмiнiстрацыйных назваў (населеных пунктаў, вёсак). Гомель, напрыклад, можа быць i Homyel, i Homiel, Вiцебск — i Vitsyebsk, i Viciebsk. Беларускiя назвы скажаюцца. Днямi ў Эстонii праходзiла пасяджэнне балтыйскага аддзела экспертаў картаграфii ААН, дзе абмяркоўвалiся пытаннi перакладу на лацiнiцу назваў населеных пунктаў краiн, якiя выкарыстоўваюць кiрылiцу.
Прынамсi, у нас даволi даўно iснуе Iнструкцыя па транслiтэрацыi беларускiх назваў для стварэння картаграфiчных твораў на лацiнiцы, распрацаваная спецыялiстамi аддзела геадэзii i картаграфii Белдзяржкаммаёмасцi сумесна з вучонымi Iнстытута мовазнаўства iмя Я. Коласа Нацыянальнай акадэмii навук. У Нацыянальным рэестры прававых актаў яна была зарэгiстравана 30 лiстапада 2000 года. Як растлумачыла галоўны спецыялiст сектара картаграфii аддзела геадэзii i картаграфii Дзяржкамiтэта па маёмасцi РБ Наталля Аўраменка, усе назвы перадаюцца з нацыянальнай формы напiсання, гэта галоўнае правiла. Напрыклад, правiльна трэба пiсаць Navapolack. Belarus’ павiнна пiсацца абавязкова з апострафам як паказчыкам мяккасцi. У 2007 годзе ў Нью-Йорку на разгляд канферэнцыi ААН, прысвечанай геаграфiчным назвам, будзе прадстаўлена створаная беларускiмi спецыялiстамi iнструкцыя па транслiтэрацыi. Пасля прыняцця адпаведнай рэзалюцыi беларуская сiстэма стане мiжнароднай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль што на замежных картаграфiчных творах сустракаюцца розныя варыянты напiсання лацiнiцай беларускiх геаграфiчных i адмiнiстрацыйных назваў (насел
|
|