Дарагiя жанчыны!
Прымiце шчырыя вiншаваннi з Днём мацi.
Мацярынская любоў — нязгасная крынiца сiлы i надзеi, да якой людзi звяртаюцца ў радасныя i складаныя моманты жыцця. Паважлiвыя адносiны да мацi заўсёды былi i застаюцца адной з асноўных рыс характару беларускага народа. Гэты дзень дапамагае нам яшчэ глыбей адчуць велiч i святасць найважнейшай мiсii жанчыны, звязанай з нараджэннем i выхаваннем новых пакаленняў, усвядомiць яе вялiкую ролю ў захаваннi i ўмацаваннi духоўных каштоўнасцяў i маральных iдэалаў грамадства. Сiмвалiчна, што цяперашняе свята мы адзначаем у Год мацi, якi азнаменаваны шэрагам важных iнiцыятыў, накiраваных на ўмацаванне сацыяльнай абароны мацi i дзiцяцi, павышэнне статусу i прэстыжу моцнай i дружнай сям’i. Няхай для вас, дарагiя нашы мамы, гучаць толькi самыя добрыя пажаданнi i цёплыя словы, якiя выказваюць бязмерную ўдзячнасць за нястомную працу, а дзецi заўжды радуюць сваiмi дасягненнямi, дораць клопат i цяпло. Моцнага вам здароўя, поспехаў, сямейнага дабрабыту, шчасця i кахання. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прымiце шчырыя вiншаваннi з Днём мацi |
|