Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Мадэрнiзацыя сiстэмы аховы здароўя будзе здзейснена да 2010 года»
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Напярэдаднi Дня мацi Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка наведаў Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр «Мацi i дзiця». Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусi назiраецца стабiльнае дэмаграфiчнае становiшча, што абумоўлена ў тым лiку i спакойнай сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыяй у краiне. У той жа час да тых, хто адмоўна ставiцца да цяперашняй сiтуацыi ў краiне, кiраўнiк дзяржавы паставiўся жорстка: «каб больш памiрала жанчын, каб смяротнасць дзiцячая была, як раней, вы ведаеце, для iх гэта было б добра. Для iх чым горш нам, тым лепш для iх». Паводле слоў А. Лукашэнкi, за апошнiя гады, дзякуючы пiльнай увазе кiраўнiцтва краiны да дэмаграфiчнага становiшча, Беларусь па нiзкiх паказчыках смяротнасцi немаўлят выйшла на ўзровень вядучай дзяржавы планеты. Прычым кантроль у гэтай сферы будзе працягваць заставацца вельмi высокiм. За надзвычайныя сiтуацыi адказнасць павiнны несцi ўрачы, чыноўнiкi самага высокага ўзроўню. Паводле слоў А. Лукашэнкi, «пра кожну смерць дзiцяцi трэба дакладаць асабiста вiцэ-прэм’еру». Гаворачы аб iншых шляхах паляпшэння дэмаграфiчнай сiтуацыi ў краiне, А. Лукашэнка адзначыў, што «самае глабальнае — мадэрнiзацыя нашай сiстэмы аховы здароўя». Да 2010 года гэта неабходна зрабiць: «гэта будуць вось такiя радзiльныя дамы, падобныя хiрургiчныя аддзяленнi, аддзяленнi хуткай дапамогi, i ў раёнах яны будуць не горш». Планку апускаць, заявiў кiраўнiк дзяржавы, мы не будзем. Зразумела, гэта будуць вялiкiя капiталаўкладаннi. Але, упэўнены А. Лукашэнка, «гэта таго варта, гэта будзе падарункам нашай дзяржавы нашым людзям». Закранаючы тэму будаўнiцтва жылля ў краiне, А. Лукашэнка адзначыў, што дзяржава не будзе ўплываць на рынкавыя цэны там, дзе будуецца элiтнае жыллё, дзе чалавек будуе сабе другую-трэцюю кватэру i г.д. У той жа час «для нас вельмi важна, каб мы ўзялi на кантроль жыллё сацыяльнае». А. Лукашэнка пацвердзiў сапраўднасць кошту падобнага будаўнiцтва ў 450 долараў за квадратны метр, што было агучана iм раней. У той жа час, паводле яго слоў, тут ёсць адна праблема: «сёння ўсе кiнулiся на будаўнiцтва жылля. Хто толькi тут не будуе, бо можна прадаць даражэй у пяць-шэсць разоў, чым пабудуеш». У сувязi з гэтым ён станоўча ацанiў факт таго, што ў Беларусi не цалкам прыватызаваны будаўнiчы комплекс. Дзяржаўныя трэсты будуць атрымлiваць заказы на мадэрнiзацыю сацыяльна значных аб’ектаў: «дырэктыўна будзем вызначаць кожнаму дзяржаўнаму будаўнiчаму прадпрыемству аб’ёмы будаўнiцтва». Па-другое, калi iнвестар атрымае пад будаўнiцтва добрую пляцоўку, ён павiнен будзе прадаставiць дзяржаве частку кватэр па «сацыяльных» цэнах. Падчас размовы з журналiстамi А. Лукашэнка закрануў i iншыя тэмы. Адна з iх — праблема дэбюракратызацыi. Справы ў гэтым працэсе, заявiў кiраўнiк дзяржавы, iдуць не вельмi паспяхова. Гэта адносiцца i да сiтуацыi з «адным акном». «Няўжо замест аднаго акна сем дзвярэй, як людзi жартуюць, зрабiлi? — заявiў А. Лукашэнка. — Што там адбываецца на самай справе? Або чыноўнiкi зноў паслухалi, з перапуду нешта зрабiлi, i ўсё пайшло, як раней». Таму ў блiжэйшы час адбудзецца адпаведная нарада. Яшчэ адна тэма для падобнай нарады — ход будаўнiцтва аграгарадкоў. «Пачалi прыводзiць у парадак вёскi, гарады — гэта добра. Але ж забылiся, што грошы зарабляюцца ў вытворчасцi». Прэзідэнт узгадаў нараду па развiццю рынку тытунёвых вырабаў. «Гэта была самая жорсткая размова», — заявiў ён. — Яшчэ адна такая размова, i мы застанёмся без асобных членаў урада, а магчыма, i без урада ў цэлым. Я не намераны цярпець невыкананняў або частковага невыканання рашэнняў Прэзiдэнта. Або выканаюць так, што становiцца горш, чым было». У сувязi з гэтым ён адзначыў, што будзе кантраляваць выкананне сваiх асноўных даручэнняў. Таксама Прэзiдэнт закрануў праблему правядзення выбарчай кампанii ў мясцовыя Саветы. Паводле яго слоў, Саветы павiнны быць «непалiтызаванымi, непартыйнымi, некрыклiвымi», а шумець павiнны «толькi па справе». У Саветах павiнны быць урачы, настаўнiкi, рабочыя, якiя б прадстаўлялi ўсё насельнiцтва, «а не тое, што было ў пачатку 90-х». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi Дня мацi Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка наведаў Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр «Мацi i дзiця»
|
|