21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На абароне сям’i, мацi, дзiцяці

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдаднi Дня мацi наш журналiст сустрэўся са старшынёй камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Алай МIКАЛУЦКАЙ, каб распытаць пра намечаныя ў вобласцi святочныя мерапрыемствы, а таксама пра сацыяльную абарону жанчын-мацi, сем’яў i дзяцей увогуле.

— 2006 год аб’яўлены Годам мацi. Як абласныя ўлады падтрымлiваюць жанчыну-мацi i сям’ю?

— Сёлета на Мiншчыне па лiнii органаў сацыяльнай аброны выплачана больш за 11 тысяч дзярждапамог на суму 7,1 мiльярда рублёў. У 2006 годзе дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога назначана 6102 грамадзянам на суму 497,5 мiльёна рублёў. Запазычанасцяў па яе выплаце няма.

— Раскажыце, калi ласка, аб дзейнасцi тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва...

— Iх сёння 28 у 26 адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнках. Яны карыстаюцца папулярнасцю ў насельнiцтва. Пра гэта сведчыць колькасць зваротаў па розныя вiды дапамогi: калi ў 2001 годзе ў цэнтры паступiла 54 888 зваротаў грамадзян, то за бягучы перыяд 2006 года 125 603. У шасцi цэнтрах адкрыты аддзяленнi дзённага знаходжання для дзяцей-iнвалiдаў i маладых iнвалiдаў. Гэта дапамагае вырашыць пытаннi безбар’ернага асяроддзя для такiх людзей (пандусы, поручнi i г.д.). Запланавана адкрыццё трох аналагiчных аддзяленняў да канца гэтага года, яшчэ трох — у 2007-м, двух у 2008-м i столькi ж у 2009 годзе. Канкрэтную эканамiчную дапамогу ў цэнтрах сёлета атрымалi 19 375 сем’яў на суму 662,8 мiльёна рублёў, рэабiлiтацыйныя паслугi аказаны 1385 сем’ям, псiхалагiчныя — 4419 сем’ям, садзейнiчанне працаўладкаванню атрымалi 118 сем’яў. У цэнтрах па вынiках абследаванняў жыллёвых i матэрыяльна-бытавых умоў жыцця грамадзян вобласцi створаны i падтрымлiваецца ў актуальным стане банк даных на 300 615 чалавек з сацыяльна ўразлiвых катэгорый.

— Якiя сацыяльныя праекты сёння рэалiзуюцца на тэрыторыi вобласцi?

— Зараз iх 36, яны ахоплiваюць 5530 чалавек, у тым лiку 2143 са шматдзетных сем’яў. Праведзены шэраг сацыялагiчных даследаванняў i анкетных апытанняў, у якiх узяло ўдзел 54,8 тысячы рэспандэнтаў, з iх больш за 15 тысяч са шматдзетных сем’яў. Знiжаны ўзровень дзiцячай злачыннасцi на 2,2 працэнта, колькасць непаўналетнiх правапарушальнiкаў — на 12,3 працэнта. У сваёй дзейнасцi цэнтры прымяняюць новыя формы работы з падлеткамi «групы рызыкi» — iнтэрактыўны тэатр, ток-шоу, «Суд над...», дзелавая гульня «Шанц i выбар», трэнiнгi, валанцёрскi рух, выязную клубную дзейнасць i iнш. Паспяхова функцыянуюць бацькоўскiя школы, распрацаваны трэнiнг бацькоўскай эфектыўнасцi, праграмы «Мiфы i праўда аб алкагольнай залежнасцi», «Прафiлактыка неўладкаванасцi ў сям’i».

— Як з паляпшэннем жыллёвых умоў шматдзетных сем’яў?

— Такiя сем’i вылучаны ў асобныя спiсы маючых патрэбу ў паляпшэннi ўмоў пражывання, яны маюць права на пазачарговае атрыманне льготных крэдытаў i аднаразовых бязвыплатных субсiдый. Для гарантаванага прадастаўлення жылля ў вобласцi праводзiцца пастаянная работа па ўключэнню шматдзетных сем’яў у арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў i ў спiсы на атрыманне льготных крэдытаў для будаўнiцтва цi набыцця жылых памяшканняў. Сёлета 515 шматдзетных сем’яў атрымалi льготныя крэдыты на фiнансаванне будаўнiцтва, рэканструкцыi i набыцця жылля на суму 19,1 мiльярда рублёў.

— Як з працаўладкаваннем жанчын-мацi?

— У цэнтрах занятасцi насельнiцтва створаны i рэгулярна абнаўляецца банк даных аб наяўнасцi вакансiй з гiбкiм рэжымам працы для ўладкавання жанчын, у каго ёсць малалетнiя дзецi. Праведзены «кiрмашы вакансiй» у Салiгорскiм, Вiлейскiм, Маладзечанскiм цэнтрах занятасцi насельнiцтва. Для павышэння канкурэнтаздольнасцi на авалоданне прафесiямi, запатрабаванымi сёння на рынку працы, было накiравана 1900 жанчын (59 працэнтаў ад агульнай колькасцi беспрацоўных). У тым лiку 165 беспрацоўных жанчын-мацi, якiя доўгi час не працавалi ў сувязi з доглядам непаўналетнiх дзяцей. Яны атрымалi веды, якія пашыраць магчымасцi арганiзацыi ўласнай справы: 9 жанчын скончылi курсы па спецыяльнасцi «прадпрымальнiцтва», 12 — «рахункавод-кiяскёр». Для забеспячэння прыярытэтнага выдаткавання фiнансавай дапамогi са сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi наймальнiкам, якiя ствараюць працоўныя месцы для жанчын, у тым лiку i ў галiне надомнай працы, сёлета фiнансавая дапамога ў стварэннi 265 новых працоўных месцаў была аказана 33 прадпрыемствам Мiншчыны. Са студзеня па верасень на гэтых прадпрыемствах месца працы атрымала 108 жанчын, што складае 48 працэнтаў ад агульнай колькасцi працаўладкаваных за сродкi дзяржфонду садзейнiчання занятасцi.

— Пачынаючы з 1998 года, Мiнскi аблвыканкам аказвае дапамогу i ў падрыхтоўцы дзяцей са шматдзетных сем’яў да школы...

— Гэта так. Сем’ям, якiя маюць 5 i больш дзяцей, 1998 года было выдзелена 634,2 мiльёна рублёў. У адпаведнасцi з распараджэннем старшынi аблвыканкама на аказанне дапамогi шматдзетным сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту, да 2006/2007 навучальнага года было выплачана 123,24 мiльёны рублёў. Акрамя таго, такiм сем’ям дапамагаюць падрыхтаваць малых да школы раённыя i гарадскiя ўлады. Сёлета з iх бюджэтаў на гэта было выдаткавана 71,9 мiльёна рублёў.

— Колькi жанчын у вобласцi маюць ордэн Мацi?

— 1008, 60 атрымалi яго сёлета. Рашэннем аблвыканкама з 1 студзеня 2004 года такiм жанчынам аказваецца матэрыяльная дапамога ў памеры 10 базавых велiчынь.

Запiсала Iнга МIНДАЛЁВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi Дня мацi наш журналiст сустрэўся са старшынёй камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Алай МIКАЛУЦК
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика