Беларусы i палякi ўшанавалi памяць герояў бiтвы пад Ленiна
Iлона IВАНОВА
У пасёлку Ленiна Горацкага раёна адбылiся ўрачыстасцi з нагоды 63-й гадавiны першага боя першай польскай дывiзii iмя Касцюшкi з нямецка-фашысцкiмi войскамi. У той бiтве загiнулi больш за 1700 савецкiх салдат i больш за 500 польскiх. Iх памяць ушанавана ў мемарыяльным комплексе ў пасёлку Ленiна.
Штогод на Гораччыну прыязджае памянуць тых, хто загiнуў ў бiтве пад Ленiна, вялiкая дэлегацыя з Польшчы. Сёлета прыехалi больш за сто чалавек: гэта ветэраны бiтвы, сваякi загiнулых, святары, прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый, моладзь. Да iх далучылася дэлегацыя з польскага горада Гарволiна, якi з’яўляецца пабрацiмам Горак. На польскiх могiлках у Ленiна прайшоў малебен, да магiл савецкiх i польскiх воiнаў усклалi кветкi i вянкi, каля музея савецка-польскай баявой садружнасцi адбыўся традыцыйны мiтынг-рэквiем.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пасёлку Ленiна Горацкага раёна адбылiся ўрачыстасцi з нагоды 63-й гадавiны першага боя першай польскай дывiзii iмя Касцюшкi з нямецка-фашысцкiмi вой |
|