21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Затраты на якасць акупляюцца дзесяцiразова

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 кастрычніка — Сусветны дзень стандартызацыі

Гродзенскi цэнтр стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi — не толькi строгi кантралёр, але i высокапрафесiйны дарадчык вытворцаў па вываду iх прадукцыi на сусветны ўзровень якасцi



Сёлетнi год для калектыву Гродзенскага цэнтра стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi знамянальны тым, што завершана рэканструкцыя лабараторна-вытворчага корпуса па праспекце Касманаўтаў. Цалкам перапраектаваны першы i пяты паверхi, прычым не проста як адмiнiстрацыйныя памяшканнi, а як спецыяльныя лабараторыi, якiя цяпер адпавядаюць усiм не толькi айчынным, але i мiжнародным нормам. Паводле слоў дырэктара Гродзенскага ЦСМС Уладзiмiра ШЫША, гэта стала магчымым дзякуючы падтрымцы дзяржавы, Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi Рэспублiкi Беларусь i Гродзенскага аблвыканкама.

Дарэчы, за паўтара года рэалiзацыi гэтага праекта ён двойчы старэў i патрабаваў змяненняў. I гэта было звязана не з памылкамi праекцiроўшчыкаў, а з сённяшнiмi рэалiямi: настолькi хутка ўдасканальваецца тэхнiка!

— Сёння наш цэнтр аснашчаны аднымi з самых квалiфiкаваных у Беларусi лабараторыяй радыяцыйнага кантролю i лабараторыяй выпрабаванняў харчовай i сельскагаспадарчай прадукцыi, — гаворыць Уладзiмiр Шыш. — Мы выконваем у Гродзенскай вобласцi самыя складаныя i адказныя работы — сертыфiкацыйныя, дзяржаўныя i арбiтражныя выпрабаваннi. Акрамя таго, цэнтр займаецца шырокiм спектрам метралагiчных вымярэнняў. Сёлета набылi з iнавацыйнага фонду аснашчаную на самым сучасным узроўнi лабараторыю па паверцы палiва-раздатачных калонак з выездам на месца. Добра зарэкамендавала сябе i эталонная пралiўная ўстаноўка, з дапамогай якой праводзяцца паверка, абслугоўванне i рамонт прыбораў улiку цяпла жыллёва-камунальных i iншых прадпрыемстваў. Мы бяром на сябе ўсе рамонтныя i прафiлактычныя клопаты па абслугоўванню гэтых прыбораў i нашым клiентам, такiм чынам, не трэба звяртацца ў розныя iнстанцыi, дзейнiчае прынцып «аднаго акна».

Яшчэ адна навiнка — кацельня нямецкай вытворчасцi, якая працуе цалкам у аўтаномным рэжыме, без персаналу. Раней мы атрымлiвалi цяпло ад суседняга прадпрыемства i, зразумела, не маглi iм кiраваць, рэгуляваць i нават забяспечваць мiнiмальна неабходную тэмпературу. А лабараторыi, каб атрымаць права выпрабаванняў i вымярэнняў, патрабуюць стабiльных, кiруемых паказчыкаў i па асветленасцi, i па шуму, i, канешне, па тэмпературы, вiльготнасцi паветра. Цяпер наша вытворчае асяроддзе адпавядае ўсiм неабходным крытэрыям, што пацверджана незалежнай экспертызай.

...Наша гутарка з Уладзiмiрам Мiхайлавiчам некалькi разоў перапынялася тэлефоннымi званкамi па, як аказалася, «цукроваму» пытанню. У краiне пачалася ўборка цукровых буракоў, цукар — наш экспартны тавар i яго шлях на знешнiя рынкi павiнен быць падмацаваны сертыфiкацыйнымi дакументамi. У прыватнасцi, з расiйскага боку былi сумненнi наконт сыравiны, з якой вырабляўся беларускi цукар: з цукровых буракоў альбо з цукровага трыснягу?

— Па даручэнню ўрада i Дзяржстандарта мы трымаем гэту сiтуацыю пад кантролем i ўжо маем вынiкi вымярэнняў. Для гэтага цэнтр быў аснашчаны спектрафатометрам СФ — 2000, якi паказаў сябе ў рабоце вельмi ўпэўнена. Сёння мы адназначна вызначаем утрыманне рафiнозы альбо крухмалу ў прадукцыi i яе прыналежнасць да сыравiны — трысняговай альбо цукровабурачнай. Мы гатовы пацвердзiць адпаведнымi дакументамi адгрузку на экспарт кожнай партыi цукру i ўпэўнены, што зробiм гэта правiльна.

— Цi ўсюды сёння разумеюць важнасць работы па павышэнню якасцi прадукцыi i наколькi акупляльныя для прадпрыемстваў затраты па арганiзацыi на вытворчасцi сiстэм якасцi еўрапейскага ўзроўню?

— А сёння ўжо нельга гэтага не разумець, паколькi яўна бачна рознiца памiж прадпрыемствамi, у якiх сертыфiкавана i несертыфiкавана сiстэма мененджменту якасцi. Скажам, мы вельмi многа працавалi з Гродзенскай тытунёвай фабрыкай i сёння яна пацвярджае адпаведнасць еўрапейскiм нормам i правiлам i па пестыцыдах, i па нiкацiну, i па смале. Апошняя навiна — пацвярджаюць адпаведнасць прадукцыi па чаднаму газу.

Што датычыцца затрат на ўкараненне сiстэм менеджменту якасцi, то я не сказаў бы, што яны надта ўжо высокiя. Ёсць адносна невялiкiя расходы на арганiзацыйныя мерапрыемствы (падрыхтоўка стандартаў прадпрыемства, абучэнне персаналу). Асноўная задача прадпрыемства — навядзенне парадку i сiстэматызацыя дзейнасцi падраздзяленняў, якiя не патрабуюць матэрыяльных затрат.

Кажуць, што адзiн рубель затрат на павышэнне якасцi прыносiць прыбытак у дзесяць рублёў. I гэта неаднаразова пацвярджалася практыкай. На тых прадпрыемствах, дзе навялi парадак у вытворчасцi (а гэта бягучыя затраты), у дакументах, правiлах работы, службовых iнструкцыях, адразу павышаецца ўзровень прадукцыi, яна становiцца вядомай не толькi ў горадзе, вобласцi, але i ва ўсёй краiне i за яе межамi. Прыклады побач — гэта нашы гранды «Гродна Азот» i «Гродна Хiмвалакно». Вельмi высокага якаснага ўзроўню дасягнулi i на Гродзенскiм малкамбiнаце, Гродзенскiм i Ваўкавыскiм мясакамбiнатах... Тыя ж «Гродна-прамбуд» i «Гроднажылбуд» сёння элементарна возьмуць заказы не толькi ў нашай рэспублiцы, але i ў Падмаскоўi. А ААТ «Краснасельск-будматэрыялы» ўжо нават выбiрае, з кiм гандляваць. Прадукцыя адпавядае ўсiм еўрапейскiм нормам, яе ахвотна купляюць i ў Польшчы, i ў Германii. Дарэчы, па дагавору з Магдэбургскiм i Берлiнскiм iнстытутамi будаўнiчых матэрыялаў наш цэнтр чатыры разы на год адбiрае на гэтым прадпрыемстве ўзоры прадукцыi i накiроўвае для выпрабаванняў у Германiю, дзе заўсёды пацвярджаецца яе адпаведнасць усiм патрабаванням.

Хачу падкрэслiць, што наш цэнтр — гэта не толькi строгi кантралёр, але i высокапрафесiйны дарадчык прадпрыемстваў па вываду iх прадукцыi на сусветны ўзровень якасцi. У нас працуюць спецыялiсты з вялiкiм вопытам, прычым, як правiла, яны прыйшлi ў цэнтр з адказных пасад на вытворчасцi. Тыя спецыялiсты, якiя займаюцца сертыфiкацыяй сiстэм якасцi, самi абавязаны прайсцi перападрыхтоўку i атрымаць персанальны атэстат. Экспертам-аўдытарам, дарэчы, можна стаць толькi па рашэнню камiсii Дзяржстандарта. Калi на прадпрыемстве вырашылi ўкаранiць сiстэму мененджменту якасцi IСО-9001 альбо сiстэму кантролю крытычных кропак i рызык HAССP, то мы заключаем з iм дагавор i праводзiм абучэнне персаналу, а таксама папярэднi аўдыт з мэтай выяўлення слабых месцаў, дапамагаем у падрыхтоўцы дакументаў. Каля пяцiдзесяцi прадпрыемстваў Гродзеншчыны ўжо скарысталiся нашай падтрымкай, атрымаўшы адпаведныя сертыфiкаты — на беларускай i англiйскай мовах за подпiсам старшынi Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi Рэспублiкi Беларусь Валерыя Карашкова.

Аднак работы ў гэтым накiрунку наперадзе, як кажуць, непачаты край. Асаблiва гэта датычыцца аграрнага сектара эканомiкi, вытворчасцi i перапрацоўкi сельгаспрадукцыi. У гэтым годзе спецыялiсты нашага цэнтра шмат працавалi з сельгастэхнiкамi, сельгаскааператывамi, у прыватнасцi, пабывалi на многiх фермах, каб даць заключэнне аб iх перспектывах. Гэта работа будзе прадоўжана. Еўрапейскiя патрабаваннi такiя, што пацвярджэнне гатовага харчовага прадукту пачынаецца з пашы, фермы. Дзе пасвiлася жывёла, якiя ўгнаеннi там былi? Якiя ветэрынарныя прэпараты прымянялiся? I калi на перапрацоўчым прадпрыемстве не будзе пацвярджэння, што паша i ферма адпавядаюць неабходным патрабаванням, то яго прадукцыя на экспарт не пойдзе.

— Уладзiмiр Мiхайлавiч, што б вы маглi параiць нашым чытачам пры ажыццяўленнi пакупкi, каб быць упэўненым у якасцi тавару?

— Магу параiць: «Купляйце беларускае, якое замаркiравана знакам адпаведнасцi «СТБ», у цывiлiзаваных пунктах продажу. Па-першае, гэтыя магазiны падкантрольныя, i калi здараюцца выпадкi неадпаведнасцi тавару неабходным нормам, то яны выяўляюцца i ўстараняюцца. Па-другое, там гандлююць у асноўным прадукцыяй нашых прадпрыемстваў, якiя ўжо выканалi ўсе «якасныя» працэдуры.

Тым жа, хто купляе на рынках, трэба вельмi ўважлiва ставiцца да ўпаковах, этыкетак i г.д. Што датычыцца прадуктаў харчавання, то пакупнiк можа папрасiць для азнаямлення дакумент, якi пацвярджае якасць тавару. А этыкетка павiнна пазначаць назву, адрас вытворцы i састаў прадукцыi. Наяўнасць знака адпаведнасцi сведчыць, што тавар прайшоў працэдуру сертыфiкацыi. Калi ж на прадукцыi такой iнфармацыi няма, то купляць яе не рэкамендуецца.

...Мяркуем, што цяперашнiм i патэнцыяльным партнёрам Гродзенскага ЦСМС будзе карысна больш падрабязна даведацца аб рабоце яго падраздзяленняў.

Нiна ГАЛАВЕНЧЫК, начальнiк лабараторыi радыяцыйнага кантролю:

— Наша лабараторыя акрэдытавана ў Нацыянальнай сiстэме акрэдытацыi на тэхнiчную кампетэнтнасць i незалежнасць па вызначэнню ўтрымання радыенуклiдаў у кармах, сельскагаспадарчай прадукцыi, пiтной вадзе, лекава-тэхнiчнай сыравiне, у драўнiне, прадукцыi з драўляных матэрыялаў, у скуры, меху натуральным, тэкстыльных i будаўнiчых матэрыялах. Нашым выпрабаванням давяраюць краiны Еўрасаюза i Расiя. З 1992 года мы выпрабоўваем дзiкарослую прадукцыю (грыбы, ягады) на адпаведнасць патрабаванням Дырэктывы ЕС, а таксама праводзiм выпрабаваннi па паказчыках радыяцыйнай бяспекi сыравiны i сельскагаспадарчай прадукцыi, што экспартуецца ў Расiю.

У мэтах выканання Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб радыяцыйнай бяспецы» запрашаем да супрацоўнiцтва ўсе будаўнiчыя арганiзацыi. Звяртаем iх увагу на тое, што наша лабараторыя акрэдытавана на выкананне работ па правядзенню радыяцыйна-гiгiенiчнага абследавання памяшканняў жылых i грамадскiх будынкаў па ўзроўню ўтрымання радыенуклiда радона, магутнасцi дозы гама-выпраменьвання.

Лабараторыя аснашчана самымi сучаснымi сродкамi вымярэнняў.

Паважаныя нашы пастаянныя партнёры — фiрмы «АВС», «Мока», «Тайфун», «Топ-Камфорт», Скiдальскi масласырзавод i iншыя! Мы ўдзячныя вам за пастаяннае супрацоўнiцтва ў галiне правядзення выпрабаванняў па паказчыках радыяцыйнай бяспекi.

Ганна КРЫЦКАЯ, начальнiк аддзела выпрабаванняў:

— Рэалiзацыя планаў рэканструкцыi будынка цэнтра ажыццявiлася дзякуючы ўдзелу ў праекце старшынi Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi Рэспублiкi Беларусь Валерыя Мiкалаевiча Карашкова i старшынi Гродзенскага аблвыканкама Уладзiмiра Ягоравiча Саўчанкi. Дзяржстандартам было набыта сучаснае лабараторнае абсталяванне коштам 1 мiльярд рублёў, якое дазваляе праводзiць экспрэс-аналiз прадукцыi згодна з еўрапейскiмi i мiжнароднымi нормамi. Пры падтрымцы Гродзенскага аблвыканкама цэнтр атрымаў ільготны крэдыт у памеры 300 мiльёнаў рублёў для будаўнiча-мантажных работ з мэтай забеспячэння неабходных умоў для правядзення выпрабаванняў. Будаўнiцтва — справа складаная, не ўсё было гладка i проста. Але цяпер, атрымаўшы такiя светлыя i прасторныя лабараторыi, мы вельмi ўдзячныя будаўнiкам ААТ «Гроднапрамбуд».

У нашым аддзеле шэсць падраздзяленняў: фiзiка-хiмiчных i хроматаграфiчных метадаў выпрабаванняў, спектраметрычнае, мiкрабiялагiчнае падраздзяленнi, лабараторыя па выпрабаваннях пiтной вады i ПЦР-дыягнастычная лабараторыя. Мы выпрабоўваем харчовую, сельскагаспадарчую, алкагольную, парфумерна-касметычную прадукцыю, пiтную ваду, мыйныя i чысцячыя сродкi, тытунёвыя вырабы на арганалептычныя, фiзiка-хiмiчныя, мiкрабiялагiчныя паказчыкi, таксiчныя элементы, мiкатаксiны, пестыцыды, антыбiётыкi. А ў хуткiм часе зможам вызначаць генетычна мадыфiкаваную крынiцу ў харчовай i сельскагаспадарчай прадукцыi, практычна ўсё неабходнае абсталяванне ўжо ёсць.

Сучасныя прыборы дазваляюць нам на высокiм узроўнi праводзiць даследаваннi якасцi i бяспекi прадуктаў харчавання, сельскагаспадарчай i iншай прадукцыi. Але, бадай, самае галоўнае — гэта нашы спецыялiсты, якiя маюць багаты вопыт лабараторнай практыкi, валодаюць усiмi неабходнымi ведамi, добрасумленна i творча падыходзяць да выканання сваiх абавязкаў.

Ала МАСКЕВIЧ, начальнiк аддзела акрэдытацыi i сiстэм якасцi:

— Наш аддзел акрэдытаваны ў сiстэме акрэдытацыi Рэспублiкi Беларусь з 1996 года i з’яўляецца адзiным у Гродзенскай вобласцi Упаўнаважаным органам па акрэдытацыi выпрабавальных лабараторый. Усе супрацоўнiкi — спецыялiсты з вышэйшай адукацыяй i вялiкiм вытворчым вопытам. Кожны з iх спецыялiзуецца ў сваiм накiрунку работы i дадаткова мае квалiфiкацыю эксперта альбо эксперта-аўдытара.

За дзесяць гадоў акрэдытавана больш за трыста лабараторый у прамысловасцi, энергетыцы, перапрацоўцы сельгаспрадукцыi, радыяцыйным кантролi. Колькасць акрэдытаваных лабараторый расце з году ў год, перш за ўсё па прычыне хуткай акупляльнасцi затрат на акрэдытацыю i атрымання значнага эканамiчнага эфекту ад яе.

Другi накiрунак дзейнасцi нашага аддзела — сертыфiкацыя сiстэм мененджменту якасцi. Гэта азначае, што нехта прызнаны i сусветна вядомы ручаецца сваiм iмем за якасць вашай работы. Сертыфiкацыя сiстэмы мененджменту якасцi дазваляе адкрыць магчымасцi партнёрства з ужо сертыфiкаванымi кампанiямi, павысiць давер клiентаў i iмiдж у вачах замежных iнвестараў, выйсцi на мiжнародны рынак. Сертыфiкат адпаведнасцi патрабаванням серыi IСО 9000 прызнаецца ва ўсiм свеце.

Мiкалай ГРЫНЬ, намеснiк дырэктара — начальнiк аддзела сертыфiкацыi прадукцыi i паслуг:

— Наш цэнтр акрэдытаваны як орган па сертыфiкацыi харчовай i сельскагаспадарчай прадукцыi, камбiкармоў, кармавых дабавак, якiя ўтрымлiваюць бялок, парфумерна-касметычнай прадукцыi i мыйных сродкаў, бытавой радыёэлектроннай апаратуры i бытавых электрычных прыбораў, тавараў лёгкай прамысловасцi, будаўнiчых матэрыялаў i вырабаў, мэблi, замочных вырабаў, запасных частак да аўтамабiляў, упаковачных сродкаў, нафтапрадуктаў у спажывецкай тары, лясной прадукцыi i прадуктаў яе перапрацоўкi, паслуг тураператараў i турагентаў, аўтасэрвiсу, цырульняў, хiмчысткi i фарбавання, рыэлтарскiх паслуг.

Сёлета плануецца акрэдытаваць цэнтр на права сертыфiкацыi паслуг па рамонту бытавой радыёэлектроннай апаратуры, а ў наступным годзе — сертыфiкацыi паслуг пральняў, па рамонту электрабытавых машын i прыбораў, вырабу мэблi па iндывiдуальных заказах насельнiцтва.

Цэнтр аказвае паслугi ўрадавым установам, прадпрыемствам — вытворцам прадукцыi, пасрэднiцкiм структурам, iндывiдуальным прадпрымальнiкам. Прадпрыемствы i арганiзацыi, якiя сертыфiкавалi сваю прадукцыю альбо паслугi, атрымлiваюць права на прымяненне Знака адпаведнасцi. Уся iнфармацыя, якая атрымлiваецца цэнтрам у ходзе работ па сертыфiкацыi, з’яўляецца строга канфiдэнцыяльнай.

Дыяна НАЙДА, начальнiк сектара стандартызацыi:

— Наша задача — у стварэннi, развiццi i падтрыманнi ў актуальным стане не толькi уласнай базы тэхнiчных нарматыўных прававых актаў (ТНПА), але i фондаў дакументацыi прадпрыемстваў i арганiзацый рэгiёна. Работа арганiзавана такiм чынам, каб прадаставiць максiмальна зручны i аператыўны доступ да iнфармацыйных рэсурсаў.

Фонд дакументаў нашага цэнтра на сёння налiчвае больш за 23 тысячы найменняў. Сёлета мы асвоiлi аўтаматызаваны комплекс «Абанент фонду». Сутнасць гэтых паслуг у наступным. З клiентам заключаецца дагавор на правядзенне актуалiзацыi яго фонду ТНПА. Iнфармацыя па кожнаму клiенту i яго фонду афармляецца ў выглядзе «электронных картак». Па факту выхаду чарговага iнфармацыйнага ўказальнiка ТНПА клiент атрымлiвае iнфармацыю наконт дакументаў, па якiх прайшлi змяненнi, у аўтаматычным рэжыме.

Барыс ДУБНЯК, галоўны iнжынер — начальнiк аддзела электрычных вымярэнняў i наладкi:

— Аддзел электрычных вымярэнняў i наладкi ажыццяўляе тэхнiчнае абслугоўванне i рамонт кантрольна-вымяральнага, дапаможнага абсталявання, прыбораў цеплаўлiку, аўтаматыкi i лiчыльнай тэхнiкi. Праводзiм пусканаладачныя работы электраабсталявання, у тым лiку ў выбухованебяспечных асяроддзях, выпрабаваннi i электрычныя вымярэннi ў электраўстаноўках да i вышэй 1000 В.

У склад аддзела ўваходзяць два сектары i электратэхнiчная лабараторыя. Сектар тэхнiчнага абслугоўвання i рамонту сумiруючых касавых апаратаў i спецыяльных камп’ютарных сiстэм праводзiць тэхабслугоўванне i рамонт гэтых апаратаў i спецыяльных камп’ютарных сiстэм, таксометраў, электронных вагаў. Другi сектар выконвае мантаж, абслугоўванне i рамонт прыбораў улiку вады i цепласпажывання. Спецыялiсты сектара выконваюць увесь комплекс работ (па жаданню заказчыка) па падрыхтоўцы i паверцы прыбораў улiку вады i цепласпажывання на эталоннай расходамернай устаноўцы.

Электратэхнiчная лабараторыя Гродзенскага ЦСМС прапануе прамысловым прадпрыемствам, iндывiдуальным прадпрымальнiкам i фiзiчным асобам Гродна i вобласцi ўзаемавыгаднае супрацоўнiцтва. Высокаквалiфiкаваныя спецыялiсты з дапамогай сучаснай апаратуры ў кароткiя тэрмiны выканаюць наступныя вiды работ:

 пошук любых вiдаў пашкоджання iзаляцыi кабельных лiнiй, выпрабаванне iзаляцыi;

 трасiроўка i фазiроўка кабельных лiнiй i электраправодак;

 прафiлактычныя замеры электраабсталявання;

 выпрабаваннi павышаным напружаннем пастаяннага i пераменнага току iзаляцыi электратэхнiчнага абсталявання, ахоўных сродкаў;

 пусканаладачныя работы па электраабсталяванню;

 праверка i настройка спрацоўвання ахоўнай апаратуры.

Валерый БУЛГАКАЎ, начальнiк аддзела дзяржнагляду за захаваннем патрабаванняў тэхнiчных нарматыўных прававых актаў:

— Тэрытарыяльныя органы Дзяржстандарта непасрэдна ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы адраджэння вёскi. У гэтай сувязi важнейшым накiрункам нашай дзейнасцi з’яўляецца кантроль за вытворчасцю i эксплуатацыяй сельскагаспадарчай тэхнiкi ў гаспадарках i рамонтных арганiзацыях, за якасцю будаўнiцтва аграгарадкоў. Яшчэ адна актуальная задача — абарона айчыннага рынку ад пранiкнення недабраякаснай iмпартнай прадукцыi. На жаль, якасць тавараў на спажывецкiм рынку не заўсёды адпавядае патрабаванням стандартаў. У большасцi выпадкаў гэта недастатковая альбо недакладная iнфармацыя аб тавары i яго маркiроўцы, заканчэнне тэрмiну прыгоднасцi прадукцыi.

Усе выяўленыя дзяржнаглядам на спажывецкiм рынку вобласцi парушэннi спыняюцца забаронай рэалiзацыi нестандартнай прадукцыi i прымяненнем штрафных санкцый да вiноўнага боку. Разам з тым займаемся i папярэджаннем парушэнняў, распрацоўкай сумесна з вытворцам прадукцыi карэктуючых мераў па выключэнню гэтых хiбаў у будучым. Тым самым стараемся пераканаць вытворцу прадукцыi i тых, хто яе рэалiзуе, што якасны тавар выгадны i для таго, хто яго вырабляе, i для таго, хто набывае.

...Паводле слоў начальнiка аддзела дзяржаўнага метралагiчнага нагляду Тамары ЖАРНIКАВАЙ, апошнiм часам на Гродзеншчыне шмат зроблена па забеспячэнню кантролю якасцi лабараторыямi прадпрыемстваў будаўнiчай i харчовай галiн. Абнаўляецца парк прыбораў на прадпрыемствах гандлю i грамадскага харчавання. Змянiўся падыход транспартных арганiзацый да ажыццяўлення паверкi таксометраў, заключаюцца дагаворы на iх абслугоўванне i паверку. Распрацаваны i выкананы мерапрыемствы па паляпшэнню мытнага кантролю за радыеактыўнымi рэчывамi. Пры гэтым можна заўсёды атрымаць дапамогу ў спецыялiстаў Гродзенскага ЦСМС.

Скажам, спектр паслуг, якi аказвае заказчыкам метралагiчная служба (начальнiк Мiкалай КУМКО), проста каласальны. Ажыццяўляецца паверка па 16 вiдах вымярэнняў — гэта сродкi вымярэнняў геаметрычных велiчынь, масы, сiлы, цвёрдасцi, цiску, параметраў руху, расходу i колькасцi вадкасцi i газу... А яшчэ — сродкi вымярэння фiзiка-хiмiчныя i оптыка-фiзiчныя, тэмпературныя i цеплафiзiчныя, электрычныя i радыётэхнiчныя... Асаблiвая ўвага надаецца прыборам улiку цеплаэнергарэсурсаў, гаручазмазачных матэрыялаў. У нашым рэгiёне атэставаны 6 эталонных расходамерных установак для паверкi цеплалiчыльнiкаў, ультрагукавых i электрамагнiтных расходамераў, 7 пралiўных установак для паверкi лiчыльнiкаў вады. Уведзены ў эксплуатацыю перасовачная паверачная лабараторыя палiвараздатачных калонак i вымяральна-вылiчальны комплекс для паверкi тэрмапераўтваральнiкаў. Павераны 64 iнфармацыйна-вымяральныя сiстэмы ўлiку электраэнергii, 20 аўтаматызаваных iнфармацыйна-вымяральных сiстэм кiравання тэхналагiчным працэсам водпуску нафтапрадуктаў «АВС-сэрвiс» i «Берлiя».

Пастаянныя клiенты Гродзенскага ЦСМС не сумняваюцца: усё будзе зроблена своечасова i на высокапрафесiйным узроўнi.

Матэрыял падрыхтавалi

Барыс ПРАКОПЧЫК, Вiктар ПАЗНЯКОЎ, Яраслаў ВАНЮКЕВIЧ (фота).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзенскi цэнтр стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi — не толькi строгi кантралёр, але i высокапрафесiйны дарадчык вытворцаў па вываду iх прад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика