З ложкаў — на начную вулiцу
Сяргей РАСОЛЬКА
Дзесяць чалавек былi эвакуiраваны з жылога дома па вулiцы Заслонава ў Салiгорску ў суботнюю ноч.
Прычынай экстранных мераў стала моцнае задымленне на сёмым паверсе, выклiканае пажарам у двухпакаёвай кватэры. У ёй пражывала пенсiянерка, якая ўжо некалькi дзён не выходзiла на вулiцу. Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, жыхарам дома давялося прастаяць на свежым паветры каля 40 хвiлiн i вярнуцца ў кватэры каля 4 гадзiн ранiцы, калi пажарныя лiквiдавалi ўзгаранне. У жыллi пенсiянеркi згарэла канапа, на якой знаходзiлася гаспадыня. Прычынай пажару стала неасцярожнае курэнне жанчыны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзесяць чалавек былi эвакуiраваны з жылога дома па вулiцы Заслонава ў Салiгорску ў суботнюю ноч
|
|