Прадпрымальнiкаў стала больш
Iгар ГРЫШЫН
З пачатку года ў краiне колькасць iндывiдуальных прадпрымальнiкаў павялiчылася на 9,7 тысячы чалавек.
Як паведамляюць у Мiнэканомiкi, на пачатак верасня ў Беларусi зарэгiстравана 187,7 тысячы iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. А сума падатковых паступленняў ад iх склала 419,5 млрд рублёў. У рэспублiцы функцыянуе 32,2 тысячы малых прадпрыемстваў. За першае паўгоддзе суб’ектамi малога прадпрымальнiцтва выраблена 6,2 працэнта ад агульнага аб’ёму вытворчасцi прадукцыi, 9,9 працэнта ад агульнага аб’ёму рознiчнага тавараабароту, 14,6 працэнта ад агульнага аб’ёму экспарту тавараў, 30,3 працэнта ад агульнага аб’ёму iмпарту тавараў. Па колькасцi працуючых на МП лiдзiруюць прамысловыя прадпрыемствы — 39,4 працэнта ад агульнай колькасцi занятых на МП.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года ў краiне колькасць iндывiдуальных прадпрымальнiкаў павялiчылася на 9,7 тысячы чалавек
|
|