У вераснi больш за ўсё знiзiлiся цэны на бульбу, агароднiну i яблыкi
Iндэкс цэн на харчовыя тавары ў вераснi 2006 года адносна жнiўня склаў 100,3 працэнта, адносна снежня 2005 года — 101,7 працэнта. Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу.
Рост цэн на харчовыя тавары ў вераснi гэтага года даў 0,1 працэнта прыросту зводнага iндэкса цэн. У вераснi цэны на свiнiну павялiчылiся ў параўнаннi са жнiўнем на 1,2 працэнта, на ялавiчыну — на 1 працэнт, каўбасныя вырабы, алкагольныя напоi, манныя i грэцкiя крупы — на 0,8 працэнта, сметанковае масла, фруктова-ягадныя кансервы — на 0,7 працэнта, малако i малочныя прадукты — на 0,6 працэнта, хлеб i хлебабулачныя, кандытарскiя вырабы, а таксама рыбныя i агароднiнныя кансервы — на 0,5 працэнта, пшанiчную муку, макаронныя вырабы i безалкагольныя напоi — на 0,4 працэнта. Павялiчылiся таксама цэны на асобныя вiды гароднiны. Так, цэны на агуркi ўзраслi ў 2 разы, а свежыя памiдоры падаражэлi на 32 працэнты, бананы сталi даражэйшыя на 6,3 працэнта, а цытрусавыя — на 2,8 працэнта. Разам з тым яйкi патаннелi на 1,8 працэнта, свежая рыба — на 1,3 працэнта, алей — на 0,9 працэнта, проса — на 0,6 працэнта. Цэны на бульбу знiзiлiся на 22,7 працэнта, на моркву — на 21,9 працэнта. Буракi сталi таннейшыя на 20,8 працэнта, рэпчатая цыбуля — на 11,8 працэнта, салодкi перац — на 7,7 працэнта, свежая капуста — на 5,4 працэнта, часнок — на 5,2 працэнта. З садавiны больш за ўсё цэны зменшылiся на вiнаград i яблыкi — на 13,6 працэнта i 10,5 працэнта адпаведна. У вераснi ў параўнаннi са жнiўнем не змянiлiся цэны на цукар. Усяго толькi на 0,1 працэнта ўзрос кошт цвёрдых сыроў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iндэкс цэн на харчовыя тавары ў вераснi 2006 года адносна жнiўня склаў 100,3 працэнта, адносна снежня 2005 года — 101,7 працэнта
|
|