Дырэктары «згарэлi» на падатках...
Iгар ГРЫШЫН
Кiраўнiкi трох таварыстваў з дадатковай адказнасцю падазраюцца ў сумеснай злачыннай дзейнасцi.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-цэнтры Камiтэта дзяржкантролю, дырэктары барысаўскага ТДА «Дзiстар», барысаўскага ТДА «ТэхПрафБуд» i мiнскага ТДА «Мастар» стварылi групу для сумеснай дзейнасцi i займалiся вырабам i ўстаноўкай вокнаў i дзвярэй. Сама па сабе гэта справа — патрэбная, аднак бiзнэсмены ажыццяўлялi яе з хiтрыкамi: пры садзейнiчаннi iншых работнiкаў прадпрыемстваў наяўныя грошы, атрыманыя ад заказчыкаў, былi ўтоены ад падаткаабкладання. Такiм чынам з чэрвеня па жнiвень гэтага года ад падаткаабкладання была ўтоена буйная сума выручкi — 153,2 мiльёна рублёў. У вынiку дзяржаве нанесены ўрон у выглядзе нявыплаты падаткаў у асаблiва буйным памеры — 35,7 мiльёна рублёў. Барысаўскiм мiжрайаддзелам фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Мiнскай вобласцi i Мiнску ў адносiнах да гэтых кiраўнiкоў узбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiкi трох таварыстваў з дадатковай адказнасцю падазраюцца ў сумеснай злачыннай дзейнасцi
|
|