21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цялушкi-«нелегалкi» вярнулiся на радзiму

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора наша газета паведамляла пра кур’ёзнае здарэнне на беларуска-польскай мяжы, калi за мяжу з Камянецкага раёна ўцяклi 242 цялушкi. Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» дырэктар СВК «Стаўскi» Канстанцiн Якубовiч, увесь статак вернуты на ферму гаспадаркi.

Часовы прытулак бяглянкам даў польскi фермер. Ён загнаў цялушак у памяшканне, кармiў iх. Вярнуць жывёлу спрабавалi такiм жа шляхам, якiм яна трапiла ў суседнюю дзяржаву. Але цялушкi наадрэз адмовiлiся спускацца ў раку з высокага берага. Таму «дэпартацыя» iх зацягнулася на два днi. Вывозiлi свавольнiц спецыяльным транспартам. Перасякаць мяжу давялося праз афiцыйныя пагранпераходы, мерапрыемства праводзiць з удзелам спецыялiстаў абласной каранцiнна-ветэрынарнай службы.

Канстанцiн Якубовiч сказаў, што кiраўнiкi i працаўнiкi «Стаўскага» вельмi ўдзячныя суседзям за разуменне i падтрымку.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

ПЕНСIЯНЕРКА СТАЛА АХВЯРАЙ ЛАСЯ

Дзiкая жывёлiна выскачыла на дарогу прама пад колы аўтамабiля «Фольксваген»: машыну кiнула ў кювет, дзе яна ўдарылася ў дрэва.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося а палове сёмай вечара паблiзу вёскi Халочча Чачэрскага раёна. У вынiку ДТЗ 67-гадовы пенсiянер з Рэчыцы, якi кiраваў аўтамабiлем, атрымаў цялесныя пашкоджаннi i быў змешчаны ў бальнiцу. Для пасажыркi «Фольксвагена», жонкi вадзiцеля, сутыкненне аўто з ласём стала ракавым — жанчына загiнула.

Iгар ГРЫШЫН.

ДАГУЛЯЛIСЯ Ў БIРУЛЬКI

Буйную партыю тавараў для офiса i дома коштам больш за 256 мiльёнаў рублёў затрымалi днямi супрацоўнiкi Гродзенскай рэгiянальнай мытнi ў пункце пропуску «Бераставiца».

Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта тавары (бiрулькi, вiзiтоўнiцы, чарнiльнiцы, падстаўкi для мабiльнiкаў, рамкi для фотаздымкаў, футляры для гадзiннiкаў i iншыя прылады такога ўзору — усяго амаль 12 тысяч найменняў) перавозiлiся з Чэхii пад выглядам адзення i напояў. Беларускiя мытнiкi праверылi велiкагрузную фуру i выявiлi падман.

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

«НАРКА-ВУМЭН» АТРЫМАЛА 8 ГАДОЎ

Жаданне пабагацець за кошт здароўя моладзi прывяло жыхарку Барысава на лаву падсудных. Суд прыгаварыў «бiзнэсменшу» да васьмi гадоў пазбаўлення волi.

Яна займалася рэалiзацыяй наркатычнага сродку «метадон», якi збывала партыямi па 30—50 грамаў. А асноўнымi клiентамi яе з’яўляліся маладыя людзi, якiя прыязджаюць у Барысаў з Мiнска.

Iгар ГРЫШЫН.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора наша газета паведамляла пра кур’ёзнае здарэнне на беларуска-польскай мяжы, калi за мяжу з Камянецкага раёна ўцяклi 242 цялушкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика