Мiльёны — у пясок?
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
На шэсць гадоў пазбаўлення волi ў калонii ўзмоцненага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi прыгавораны судом былы дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскi горнаўзбагачальны камбiнат» Вiктар Паляшчук. Акрамя таго, калi ён адбудзе пакаранне, яго чакае адмова ў праве пяць гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганiзацыйна-гаспадарчых i адмiнiстрацыйна-распарадчых абавязкаў. Аб гэтым паведамiла прэс-група Упраўлення КДБ Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай вобласцi.
Дык што ж такое ўчынiў былы кiраўнiк прадпрыемства, якое здабывае будаўнiчы пясок? Больш як два гады таму ён заключыў дагавор праз лiзiнгавую фiрму з адным расiйскiм таварыствам з абмежаванай адказнасцю на пастаўку камбiнату абсталявання i тэхнiкi i асабiста кантраляваў яго выкананне. I вось вынiк: тэхнiка «дасталася» камбiнату па цане, завышанай у 1,8 раза. Толькi адзiн прыклад. Два стрэлавыя самаходныя гусенiчныя дызельэлектрычныя краны былi закуплены па кошту 500 тысяч долараў, калi адпускная цана расiйскага вытворцы з дастаўкай iх складала... 270 тысяч «зялёных». Тыя краны па сваiх тэхнiчных характарыстыках не прызначалiся для выкарыстання горнаўзбагачальным камбiнатам. Прадпрыемству быў нанесены ўрон у асаблiва буйным памеры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На шэсць гадоў пазбаўлення волi ў калонii ўзмоцненага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi прыгавораны судом былы дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства
|
|