На правах рэкламы!
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Ёсць нагода Прыемная навiна для супрацоўнiкаў рэкламных аддзелаў, агенцтваў, PR-кампанiй i iншых спецыялiзаваных прадпрыемстваў. 23 кастрычнiка адзначаецца Дзень работнiкаў рэкламы. Праўда, ён мае статус расiйскага, аднак калi гэта каму перашкаджала?..У прыватнасцi, у гэты дзень у Нарыльску мае адбыцца цырымонiя ўручэння прэмii «Паўночны алень-2006» — за самыя сумнiўныя дасягненнi ў сферы рэкламы i PR. Напрыклад, дыпломы i статуэтка аленя з адным рогам будуць уручаны «пераможцам» у намiнацыях «Герой белых начэй» (за агаворкi ў прамым эфiры радыё), «Помпа года» (за самую масавую i бескарысную рэкламу), «Слоган — лёс» (за самы няўцямны лозунг фiрмы альбо кандыдата ў дэпутаты) i г.д. У Маскве, наадварот, запланаваны карпаратыўныя гуляннi рэкламiстаў i рэкламшчыкаў. Дарэчы, «прызначэнне» прафесiйнага свята работнiкаў рэкламы менавiта на 23 кастрычнiка — iнiцыятыва дырэктара маскоўскага рэкламнага агенцтва «Ардасенаў». У Пiцеры, у пiку афiцыйнай сталiцы, свята адзначаецца ў iншы дзень — 23 чэрвеня — i носiць назву Дзень незалежнасцi рэкламiстаў i журналiстаў. Святкуецца ўсяго тры гады. Больш старым i сапраўдным у гэтым сэнсе можна лiчыць 20 сакавiка — у гэты дзень у 1912 годзе ў Пецярбургу была ўсталявана першая светлавая рэклама. Ёсць у рэкламшчыкаў i свой пакравiцель — Святы Бернадзiн Сiенскi. Увесь каталiцкi свет узгадвае яго 20 мая i лiчыць афiцыйным царкоўным апекуном рэкламiстаў, супрацоўнiкаў прэс-службаў i iншых працаўнiкоў PR. Ну i, нарэшце, Мiжнародны дзень PR-спецыялiста адзначаецца 28 лiпеня — i пэўная частка рэкламшчыкаў з чыстым сумленнем можа святкаваць i яго. P.S. Сваiх, «звяздоўскiх» рэкламшчыкаў вiншуем зараз i будзем вiншаваць на ўсякi выпадак да ўсiх гэтых дат, бо рэклама ўсё ж — рухавiк прагрэсу...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыемная навiна для супрацоўнiкаў рэкламных аддзелаў, агенцтваў, PR-кампанiй i iншых спецыялiзаваных прадпрыемстваў. 23 кастрычнiка адзначаецца Дзень |
|