21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Блiзняты атрымаюць выгадную дзелавую прапанову, а Рыбы — прыемны падарунак лёсу...

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Вам пойдуць на карысць новыя адчуваннi i ўражаннi. Адпачнiце ад працоўных спраў i бытавых праблем. Тыдзень абяцае быць насычаным i напружаным. Тон могуць задаваць дзелавыя партнёры. Iнiцыятыву вам лепш не праяўляць. Зменшыць тэмп падзей практычна немагчыма, таму давядзецца адаптавацца. У нядзелю з’явiцца шанц выправiць адносiны з блiзкiмi людзьмi.

ЦЯЛЕЦ. У вас добрыя перспектывы для развiцця творчага патэнцыялу. На гэтым тыднi давядзецца многа ездзiць: будзьце гатовыя да гэтага, каб не сутыкнуцца з масай дробных нязручнасцяў з-за асабiстай забыўчывасцi. Вас чакае поспех у галiне адукацыi. Новыя цiкавыя знаёмствы пашыраць кола вашых сяброў.

БЛIЗНЯТЫ. Вельмi пажадана без асаблiвай неабходнасцi не браць на сябе нiякiх абавязацельстваў. На шляху ажыццяўлення славалюбiвых планаў могуць паўстаць вашы асабiстыя недахопы: такiя, як залiшняя эмацыянальнасць i схiльнасць да драматызацыi падзей, якiя адбываюцца. Чацвер можа парадаваць вас каштоўнай iнфармацыяй — магчыма, гэта будзе выгадная дзелавая прапанова. Не згаджайцеся адразу, лепш крыху паакцёрстваваць i толькi пасля прыняць яе.

РАК. Давярайце сваёй iнтуiцыi — яна падкажа вам правiльнае рашэнне. Рэальна разлiчвайце свае сiлы, не даводзьце сябе залiшняй нагрузкай да нервовага зрыву. Пастарайцеся не дапускаць блiзка да сябе супярэчлiвасцi i сумненнi, яны вам не памочнiкi.

ЛЕЎ. На гэтым тыднi вы будзеце забяспечаны сiмпатыяй i падтрымкай сяброў i аднадумцаў. У панядзелак магчымы цiкавыя дзелавыя сустрэчы з новымi партнёрамi, але вас можа падпiльноўваць падман. У сераду будзьце больш уважлiвыя, не прапусцiце важнай iнфармацыi. У чацвер вы смела можаце разлiчваць на дапамогу сяброў. У пятнiцу пажадана адкласцi паездкi i камандзiроўкi. Самы час ажыццяўляць свае славалюбiвыя планы.

ДЗЕВА. Будуючы планы на будучыню, пакiньце ў рэзерве некалькi варыянтаў, каб нечаканыя змены не змаглi застаць вас знянацку. Аўторак i серада цудоўна падыходзяць для подзвiгаў. На гэтым тыднi неабходна быць як мага больш асцярожнымi да прапаноў навакольных: ёсць рызыка паддацца на правакацыю. У пятнiцу скарацiце да мiнiмуму зносiны з суседзямi i роднымi.

ШАЛI. Тыдзень абяцае быць прадуктыўным i спакойным. Не бойцеся перашкод, якiя будуць узнiкаць на вашым шляху, — iх можна пераадолець. У сераду вас могуць парадаваць весткi здалёк. У аўторак пастарайцеся знайсцi час для зносiн з роднымi. Нечаканую сустрэчу ў прафесiйнай галiне рыхтуе другая палова тыдня. Можаце атрымаць заманлiвую прапанову паўдзельнiчаць у сумесным праекце. Справы, якiя пачынаеце ў суботу, будуць мець паспяховае завяршэнне.

СКАРПIЁН. У панядзелак пажадана не прадпрымаць нiчога сур’ёзнага. Аўторак шчодры на падманы. Серада i чацвер могуць стаць самымi спакойнымi днямi тыдня. Серада i пятнiца зусiм не прыдатныя для актыўных дзеянняў. Суботу пажадана прысвяцiць вырашэнню асабiстых праблем. У нядзелю не злуйцеся з-за дробязяў, будзьце больш мудрымi i цярплiвымi.

СТРАЛЕЦ. Настаў важны перыяд, якi дазволiць раскрыць свае здольнасцi ў прафесiйнай галiне. Пастарайцеся засяродзiцца i не губляць часу на дробязi. Пазбягайце канфлiктаў з начальствам. Набыўшы душэўны спакой, вы адчуеце сябе гаспадаром жыцця.

КАЗЯРОГ. Тыдзень складзецца добра — але пры ўмове, што вы захаваеце ў тайне падзеi, якiя адбудуцца на рабоце ў панядзелак цi аўторак. У сераду можаце атрымаць доўгачаканы адказ на пытанне, якое даўно вас хвалюе. Усё будзе значна лягчэй, чым вы сабе ўяўлялi. За выключэннем чацвярга, смела ўдзельнiчайце ва ўсемагчымых авантурах, асаблiва калi рызыка можа сябе апраўдаць.

ВАДАЛЕЙ. У сярэдзiне тыдня пажадана паводзiць сябе больш сцiпла, устрымацца ад яхiдных каментарыяў у дачыненнi да навакольных i не вельмi гучна заяўляць пра сябе. У выхадныя днi хтосьцi з родных можа звярнуцца да вас па дапамогу — пастарайцеся яму не адмаўляць.

РЫБЫ. Дзейнiчайце больш мякка, будзьце дабрэйшымi, змянiце гнеў на ласку — так будзе лягчэй i вам i навакольным. Трымаючы сябе ў жорсткiх межах ветлiвасцi, можаце атрымаць нечаканае павышэнне па службе цi якi-небудзь iншы, але не менш прыемны падарунак лёсу. А што зубамi часам паскрыгатаць давядзецца — ну дык гэта не бяда, яно таго вартае. Субота цi нядзеля могуць напомнiць аб абавязках перад блiзкiмi людзьмi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика