Прэзiдэнт Беларусi: «Вiцязь» i «Гарызонт» павiнны заваёўваць новыя рынкi
Аб стане спраў у электроннай прамысловасцi, у прыватнасцi, сiтуацыi на РУВП «Вiцязь» i ААТ «Гарызонт», 23 кастрычнiка было даложана Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку.
Паводле ацэнкi беларускага лiдара, «сёння «Гарызонт i «Вiцязь», з цяжкасцю канкурыруючы на вельмi складаным тэлевiзiйным рынку, працягваюць не проста iснаваць, а развiвацца, прыносячы прыбытак i даходы бюджэту i калектывам». Як адзначыў Прэзiдэнт, «рынак тэлевiзiйнай прамысловасцi — традыцыйны расiйскi рынак — вельмi складаны. Ды i ў нас у Беларусi за продаж тэлевiзараў трэба змагацца вельмi моцна. Складанасцяў дастаткова. Таму гэтыя прадпрыемствы маюць патрэбу ў эфектыўнай падтрымцы». «Больш канкрэтна я хацеў бы пачуць аб сiтуацыi, якая склалася на «Вiцязi» — нармальным прадпрыемстве, якое падае добрыя надзеi. На прыкладзе «Вiцязя» трэба будзе разабрацца ў праблемах, якiя iснуюць у тэлевiзiйнай галiне», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка ўказаў на тое, што ён неаднаразова звяртаўся да праблем развiцця гэтага прадпрыемства. «Адносна падтрымкi «Вiцязя» быў прыняты шэраг рашэнняў. Я хацеў бы пачуць, што зроблена па iх рэалiзацыi», — сказаў беларускi лiдар. Выкананню раней дадзеных даручэнняў Прэзiдэнта па развiццю тэлевiзiйнай галiны прамысловасцi на мерапрыемстве была ўдзелена павышаная ўвага. Як было адзначана ў час даклада, Беларусь заўсёды вызначалася тым, што iнтэнсiўна развiвала вытворчасць навукаёмiстай прадукцыi. «Гарызонт» i «Вiцязь» дэманструюць пазiтыўную дынамiку. Беларускiя тэлевiзары канкурэнтаздольныя па якасцi i карыстаюцца попытам не толькi ў Расii, але i iншых краiнах. Тым не менш, многiя замежныя канкурэнты, перш за ўсё кiтайскiя, адчувальна «падцiскаюць» беларускiх вытворцаў па цэнаваму фактару. Гэта звязана з тым, што затраты на выпуск тэлевiзiйнай прадукцыi за мяжой часта нiжэйшыя, у тым лiку i за кошт больш таннай рабочай сiлы. Падводзячы вынiкi праведзенага абмену думкамi, Прэзiдэнт падкрэслiў, што сёння стратэгiчна важна не толькi ўтрымаць традыцыйныя рынкi, але i заваёўваць новыя. У сувязi з гэтым кiраўнiк дзяржавы даручыў разгледзець перспектывы развiцця электроннай прамысловасцi ў цэлым, удзялiўшы асаблiвую ўвагу заводам па вытворчасцi тэлевiзараў. Як чакаецца, у блiжэйшыя днi Прэзiдэнту даложаць, як будзе будавацца работа па развiццю гэтай галiны. Урад прадставiць адпаведны план на доўгатэрмiновую перспектыву. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб стане спраў у электроннай прамысловасцi, у прыватнасцi, сiтуацыi на РУВП «Вiцязь» i ААТ «Гарызонт», 23 кастрычнiка было даложана Прэзiдэнту Беларус |
|