21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

РУП «Гомельтранснафта «Дружба» скарацiла сутачны аб’ём прапампоўвання нафты

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сутачны аб’ём прапампоўвання нафты па нафтаправодах РУП «Гомельтранснафта «Дружба» ў цяперашнi час зменшаны на 5—7 працэнтаў. Аб гэтым паведамiў карэспандэнту БЕЛТА галоўны iнжынер прадпрыемства Аляксандр Бардоўскi. Ён пацвердзiў, што змяншэнне адбылося ў сувязi са скарачэннем расiйскай кампанiяй «Транснафта» аб’ёму паставак у чацвёртым квартале гэтага года.

Паводле слоў Аляксандра Бардоўскага, прапарцыянальна знiзiўся сутачны аб’ём прапампоўвання нафты праз Беларусь у напрамку Польшчы i Украiны i «вельмi нязначна» — на Мазырскi НПЗ.

Чакаецца, што ў цэлым у 2006 годзе гомельскай «Дружбай» будзе транспартавана нафты прыкладна столькi ж, колькi i ў мiнулым годзе, або крыху менш — каля 80 млн тон, у тым лiку 50 млн тон — у заходнiм напрамку. У адносiнах да аб’ёмаў прапампоўвання нафты ў будучым годзе Аляксандр Бардоўскi адзначыў, што планы паставак складаюцца «Транснафтай» сумесна з нафтаздабыўнымi кампанiямi. РУП «Гомельтранснафта «Дружба» са свайго боку павiнна забяспечыць тэхнiчныя ўмовы транспарцiроўкi нафты ў аб’ёмах, не нiжэйшых за леташнiя. Астатняе залежыць ад экспарту, падкрэслiў спецыялiст.

Галоўны iнжынер паведамiў таксама, што спецыялiсты прадпрыемства прапанавалi расiйскiм калегам дапамогу ў лiквiдацыi дэфектаў на нафтаправодзе. Аднак пакуль расiйскi бок гэту прапанову не скарыстаў. Як паведамлялася раней, Растэхнагляд выдаў «Транснафце» прадпiсанне знiзiць цiск у нафтаправодзе ў сувязi з прадаўжэннем абследавання дэфектаў, выяўленых у вынiку аварыi. У сувязi з гэтым расiйская кампанiя ў кастрычнiку—снежнi гэтага года паставiць у Беларусь не 4 млн тон нафты, як планавалася, а 3 млн тон.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сутачны аб’ём прапампоўвання нафты па нафтаправодах РУП «Гомельтранснафта «Дружба» ў цяперашнi час зменшаны на 5—7 працэнтаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика