Хроніка апошніх падзей
У НЬЮ-ЙОРКУ ЗНОЙДЗЕНЫ РЭШТКI ЗАГIНУЛЫХ 11 ВЕРАСНЯ 2001 ГОДА
Супрацоўнiкi мэрыi Нью-Йорка знайшлi фрагменты цел загiнулых у вынiку тэрактаў 11 верасня 2001 года ў час праверкi сцёкавых каналаў пры будоўлi новай аўтатрасы. Праверкi пачалiся пасля таго, як рабочыя знайшлi чалавечыя астанкi ў час земляных работ. Адчынена пяць калектараў, у якiх знойдзена больш за 100 фрагментаў чалавечых цел. Знойдзеныя астанкi — розных памераў, ад маленькiх фрагментаў да цэлых канечнасцяў. Вiцэ-мэр Нью-Йорка заявiў, што яны будуць дасканала даследаваныя. Мiж тым, сем’i загiнулых ад тэрактаў патрабуюць спынiць будаўнiцтва. Як вядома, больш за 40 працэнтаў з 2749 ахвяр 11 верасня ў Нью-Йорку не былi iдэнтыфiкаваныя. У ПАРЫЖЫ ЗНОЎ НЕСПАКОЙНА У французскiм горадзе Грыньi, якi знаходзiцца пад Парыжам, у нядзелю падлеткi спалiлi тры легкавыя аўтамабiлi i пасажырскi аўтобус. Палiцэйскiх, якiя прыбылi на месца здарэння i збiралiся затрымаць аднаго ўдзельнiка банды, сустрэў натоўп з 50 чалавек у масках i закiдаў каменнем. Дадатковыя сiлы палiцэйскiх i пажарных поўнасцю блакiравалi квартал Гранд-Борн, затрымана двое непаўналетнiх. Паведамляецца, што гэты квартал год таму быў адным з цэнтраў беспарадкаў, у iм пражываюць у асноўным iмiгранты i выхадцы з iх сем’яў. ТАЛIБЫ ЗБIРАЮЦЦА ПАЙСЦI ПА ШЛЯХУ ГУНАЎ? Адзiн з талiбскiх палявых камандзiраў заявiў, што баевiкi збiраюцца правесцi шэраг акцый па Еўропе. Паводле слоў мулы Махамеда Амiна, якi раней уваходзiў у талiбскi ўрад Афганiстана, ён лiчыць магчымым забiваць простых людзей у Еўропе, бо менавiта выбраныя iмi ўрады ажыццяўляюць агрэсiю. Ён пацвердзiў, што талiбы базiруюцца ў прыгранiчных раёнах Пакiстана i пераймаюць вопыт у iракскiх паўстанцаў. А iракскi фiлiял «Аль-Каіды» заклiкаў аб’явiць Еўропе «свяшчэнную вайну» i «захапiць Рым, як у свой час паў Канстанцiнопаль». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi мэрыi Нью-Йорка знайшлi фрагменты цел загiнулых у вынiку тэрактаў 11 верасня 2001 года ў час праверкi сцёкавых каналаў пры будоўлi новай
|
|