Прапанову Беларусi падтрымалi 20 краiн
Леанiд ТУГАРЫН
Днямi ў Нью-Йорку Трэцi камiтэт Генеральнай Асамблеi ААН аднагалосна прыняў рэзалюцыю «Паляпшэнне каардынацыi намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмi». З яе iнiцытыявай выступiла Беларусь.
Як паведамiлi ў прэс-службе МЗС, прыняцце кансенсусам беларускай рэзалюцыi сведчыць аб тым, што мiжнароднае супольнiцтва аднагалосна падтрымала прапанову нашай краiны. Рэзалюцыя выклiкала вялiкую зацiкаўленасць дэлегацый, iх кiраўнiкi падкрэслiлi яе актуальнасць i адзначылi добрую арганiзацыю перамоўнага працэсу. Дакумент прадугледжвае стварэнне простага i эфектыўнага механiзма каардынацыi дзеянняў усiх зацiкаўленых мiжнародных арганiзацый. Такiм механiзмам з’яўляецца створаная рэзалюцыяй мiжустаноўчая каардынацыйная група, якая будзе працаваць у Вене. Забяспечваць яе дзейнасць даручана Упраўленню ААН па наркотыках i злачыннасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў Нью-Йорку Трэцi камiтэт Генеральнай Асамблеi ААН аднагалосна прыняў рэзалюцыю «Паляпшэнне каардынацыi намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмi |
|