Лiшак бялку — не на карысцьIнфарм-укол Медыкi лiчаць, што доля бялку ў дзённым рацыёне здаровага, умерана актыўнага чалавека павiнна складаць каля 15 працэнтаў. Усё добра ў меру, таму лiшак бялку не пойдзе на карысць.Па-першае, ёсць рызыка набраць лiшнюю вагу: любыя лiшкi калорый, нават атрыманыя з бялкоў, арганiзм схiльны назапашваць. Да таго ж, калi дадатковыя i надта сытныя бялкi выцiснуць з меню iншыя прадукты — гароднiну i крупы — надыдзе сур’ёзны недахоп многiх спажыўных рэчываў. Сярод магчымых непажаданых наступстваў спецыялiсты называюць таксама празмерную нагрузку на страўнiк, а таксама на ныркi i печань. А яшчэ такiм чынам можна нанесцi ўрон коснай тканцы, паколькi чым больш у арганiзм паступае бялку, тым больш кальцыю выводзiцца — па не вядомых пакуль прычынах. ЧАМУ КАЛЬЦЫЙ ДРЭННА ЗАСВОЙВАЕЦЦА? Усмоктванне кальцыю ў кiшэчнiку — гэта вельмi складаны працэс. Усё залежыць ад таго, якая яго колькасць трапляе ў арганiзм, цi хапае вiтамiну Д i iншых карысных рэчываў. З узростам здольнасць да якаснай перапрацоўкi гэтага важнага для коснай тканкi мiкраэлемента таксама змяняецца. Вельмi многае залежыць i ад спалучэння прадуктаў. Дыетолагi заўважылi: калi кальцый трапляе разам з тлустымi кiслотамi, яго засваяльнасць рэзка знiжаецца. Не на карысць яму таксама суседства з цэльназерневымi крупамi, вотруб’ем, шпiнатам, шчаўем. Гэтыя прадукты ўтрымлiваюць фiцiнавую цi шчаўевую кiслату, якiя ў вынiку ўзаемадзеяння з кальцыем утвараюць нерастваральныя солi — фiтаты i аксалаты, так што ўсмоктванне кальцыю ўскладняецца. А вось ежа, багатая на фосфар, у тым лiку яйкi, мяса, рыба, сыры, наадварот, ствараюць спрыяльны «мiкраклiмат».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Медыкi лiчаць, што доля бялку ў дзённым рацыёне здаровага, умерана актыўнага чалавека павiнна складаць каля 15 працэнтаў. Усё добра ў меру, таму лiшак |
|