21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Віруюць восеньскiя кiрмашы

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

На вулiцы Савецкай ў Брэсце размясцiлiся гандлёвыя рады прамысловых прадпрыемстваў, а Пушкiнскую занялi машыны i палаткi з сельскагаспадарчай прадукцыяй. Побач былi абсталяваны вулiчныя кафэ, i гараджане адпачывалi пад адкрытым небам з рознымi напоямi i закускамi, якiх установы грамадскага харчавання прыгатавалi на любы густ.

Многiя прыязджалi сваiм транспартам на кiрмаш спецыяльна, каб зрабiць запасы на зiму. З машын сельгаспрадпрыемстваў перагружалiся ў асабiстыя аўто мяшкi з адборнай бульбай, цыбуляй, капустай. Асаблiва многа тавару прывезлi на брэсцкi кiрмаш кааператары з Пружан, Iванава, Камянца. Бульбу можна было купiць у сярэднiм па 470 рублёў. У межах ад 320 да 370 вагалася цана на капусту, моркву, буракi. Сёлета было шмат мёду, i каштаваў гэты гаючы прадукт танней, чым звычайна ў магазiне — каля васьмi з паловай тысяч рублёў за кiлаграм. Iванаўцы прадавалi прыгожыя буйныя журавiны па 2290 рублёў. Можна было знайсцi i салёныя лiсiчкi, i мочаныя яблыкi. Дарэчы, на яблыкi свежыя таксама цана была прымальная — недзе каля 400 рублёў. У астатнiя днi на дробных рынках кошт наблiжаецца да тысячы рублёў за кiлаграм, пры тым, што ўраджай яблыкаў сёлета небывалы, i ў многiх вяскоўцаў яны проста прападаюць у садах.

Склалася такое ўражанне, што ў цёплы кастрычнiцкi дзень многiя брастаўчане выбралi такую форму адпачынку — прагулку па кiрмашу. Таму шматлюдна было i ў прамысловых гандлёвых радах. Хоць асартымент прамысловыя i гандлёвыя прадпрыемствы прапаноўвалi, здавалася б, звычайны, пакупнiкоў ля палатак не бракавала. Тым больш што кожны гандляр пастараўся аформiць свой куток «па-дажыначнаму». Траплялiся цiкавыя кампазiцыi з буракоў i гарбузоў, прываблiвалi вока мастацкiя вырабы хлебапёкаў. Рыбныя гаспадаркi прапаноўвалi жывую рыбу, а самыя дасцiпныя спрабавалi прывабiць пакупнiка гарачай юшкай.

А вось аўтара самай арыгiнальнай, так бы мовiць, экспазiцыi мне адшукаць не ўдалося. Памiж палаткамi, у якiх даволi жвава iшоў гандаль, стаяў столiк з аграмадным бутлем, напоўненым сiвушна-белай вадкасцю. На гляку целяпалася этыкетка з надпiсам «пяршак вясельны». Побач стаяў чыгун з варанай у шалупiннi бульбай, ляжалi салёныя гуркi, красаваўся вялiкi шмат сала з прыправамi. Мяркуючы па таму, што аматараў пакаштаваць гэты экстравагантны пачастунак не назiралася, хутчэй за ўсё, столiк быў дэкарацыяй у стылi рэтра. А гаспадар, вiдаць, па сцiпласцi сваёй нават не пакiнуў подпiс арганiзацыi альбо асобы.

Ля некаторых вытворцаў харчовых тавараў выстройвалiся нават чэргi. Многа было пакупнiкоў у iмправiзаваным магазiне Кобрынскага масласырзавода. Але найбольш па-кiрмашоваму, на мой погляд, працавалi спецыялiсты Пружанскага кансервавага завода. Жанчыны прэзентавалi сок свайго прадпрыемства «7 цудаў». Пры гэтым заклiкалi пакупнiкоў, частавалi сокам усiх жадаючых, хораша расказвалi, якую экалагiчна чыстую, карысную для здароўя сыравiну завод выкарыстоўвае для вытворчасцi сокаў. Заадно не забывалiся нахвальваць i iншыя вырабы прадпрыемства — салянкi, джэмы, ягады, прыгатаваныя па-пружанску. Людзi ўвесь час тоўпiлiся каля палаткi пружанцаў. Ну а калi цябе так ветлiва запрашаюць, так цiкава расказваюць, быццам бы i няёмка адысцi з пустымi рукамi. Вось i ваша пакорная слуга купiла i сок, i салянку пружанскiя. Усё-такi завадная справа гэтыя кiрмашы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вулiцы Савецкай ў Брэсце размясцiлiся гандлёвыя рады прамысловых прадпрыемстваў, а Пушкiнскую занялi машыны i палаткi з сельскагаспадарчай прадукцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика