21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Медыцынская дапамога. Пытаннi i адказы

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Як трапiць на прыём да патрэбнага спецыялiста? Цi карыстаюцца шматдзетныя сем’i пэўнымi «прэферэнцыямi» па медыцынскаму абслугоўванню? Што чакае сетку фельчарска-акушэрскiх пунктаў? Цi ёсць у пацыента магчымасць прайсцi поўнае абследаванне стану свайго здароўя i якiм чынам гэта можна зрабiць? На гэтыя i iншыя пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Аляксандр Кiрылавiч ЦЫБIН.

(Працяг. Пачатак у нумарах за 18, 20 кастрычніка.)

Вера Вiктараўна, г. Маладзечна:

— У маёй бабулi пачалiся праблемы з успрыманнем. Яна часта неадэкватная. Трэба да спецыялiста на прыём звяртацца, аднак старая ляжачая. Мiж тым, у бабулi адзначаецца пагаршэнне адчування. Я ведаю, што ёсць спецыяльныя методыкi лячэння. У гэтым выпадку нельга згубiць час. Аднак чым можна дапамагчы?

— Сапраўды, ёсць такiя сiтуацыi, калi стан хворага неабходна купiраваць з дапамогай лекаў. У такiм разе трэба дзейнiчаць неадкладна. Вашу бабулю спецыялiсты агледзяць дома, пасля чаго ёй будзе прызначана падтрымлiваючая лекавая тэрапiя.

Галiна Iльiнiчна ШЫТОВIЧ, вёска Бальбы Смаргонскага раёна:

— Неаднойчы ляжала ў раённай бальнiцы — у мяне праблемы з сэрцам. Таксама лячылася i ў чацвёртай клiнiчнай бальнiцы сталiцы. Аднак усё безвынiкова. Жывём удваiх са старым, дапамагчы няма каму. Як паступiць?

— Без дапамогi, Галiна Iльiнiчна, дакладна не застаняцеся. Трэба ўдакладнiць iнфармацыю аб вашым захворваннi, i тады прымем рашэнне аб тым, куды вас шпiталiзаваць. Знойдзем магчымасць сур’ёзна заняцца вашым лячэннем.

Нiна РЫХЦIК, г. Мiнск:

— Я мацi траiх дзяцей. Прыемна было даведалася аб тым, што для шматдзетных сем’яў ёсць асобныя днi для абслугоўвання ў дзiцячых стаматалагiчных палiклiнiках. Цi ёсць яшчэ якiя-небудзь ільготы ў гэтым плане?

— Канешне, праграма падтрымкi шматдзетных сем’яў мае дзяржаўны ўзровень. Гэта датычыцца i медыцынскага абслугоўвання. Па ўсiх пытаннях, якiя ўзнiкаюць, для гэтай катэгорыi пацыентаў «зялёная вулiца». Усе iх праблемы вырашаюцца. Ваша права — у першую чаргу iсцi на абслугоўванне. Па ўсiх накiрунках. Гэта датычыцца як дзяцей, так i бацькоў. Працэдура такая: заходзiце адразу ў даўрачэбны кабiнет, заяўляеце свой статус (прадастаўляеце адпаведны дакумент, якi яго пацвярджае), i вам дапамогуць прайсцi абследаванне i атрымаць кансультацыю без усялякiх чэргаў.

Вiктар Iосiфавiч СIВЫ, вёска Рушаўшчына Клецкага раёна:

— Не магу нават сто метраў прайсцi — вельмi ногi баляць. У мяне шмат захворванняў. Дзе можна атрымаць кампетэнтную кансультацыю i прайсцi лячэнне?

— Перш за ўсё, Вiктар Iосiфавiч, неабходна прайсцi сур’ёзнае абследаванне. Лепш за ўсё гэта зрабiць у навукова-даследчым iнстытуце траўматалогii i артапедыi, якi працуе ў Мiнску. Вазьмiце ўсе патрэбныя дакументы i прыязджайце на прыём да спецыялiстаў. Пасля абследавання можна будзе вызначыцца i наконт эфектыўнага лячэння.

Марыя ЧЫЖ, г. Мiнск:

— Зараз шмат гаворыцца аб падтрымцы цяжарных i павелiчэннi нараджальнасцi. Аднак у жанчын iснуюць нявырашаныя праблемы. Напрыклад, адна з самых вострых — у камерцыйных медыцынскiх цэнтрах, дзе абслугоўваюцца жанчыны (у выпадках, калi дзяржаўная медыцына не можа дапамагчы), не маюць права выдаваць бальнiчныя лiсты. Гэта вялiкая праблема, паколькi жанчыне фактычна робiцца аперацыя i яна вымушана вырашаць пытаннi наконт сваёй адсутнасцi на рабоце ў прыватным парадку. Паколькi няма iншых варыянтаў. Цi плануецца што-небудзь прадпрыняць у гэтым накiрунку?

— Вы закранулi вельмi важнае, праблемнае пытанне. Сапраўды, у камерцыйных медыцынскiх цэнтраў ёсць права на дыягностыку i на лячэнне, а вось на экспертызу працаздольнасцi ў iх права няма. Аднак гэта могуць зрабiць дзяржаўныя ўстановы — да прыкладу, жаночая кансультацыя, за якой вы замацаваны i дзе абслугоўваецеся. Стымуляванне нараджальнасцi — гэта сумесная работа прыватнага i дзяржаўнага сектараў медыцыны. Таму для таго каб атрымаць бальнiчны, вы на законных падставах можаце звярнуцца ў жаночую кансультацыю, а таксама (калi ўзнiкае такая неабходнасць) — выклiкаць урача на дом. Мы сур’ёзна абмяркуем гэтую праблему i магчыма прымем пэўнае рашэнне на ўзроўнi мiнiстэрства.

Марыя Максiмаўна ЦУЛIМАВА, вёска Адраджэнне Жлобiнскага раёна:

— Хварэю на гальваноз. Вызначылi, што ў мяне праблемы са слiннымi залозамi, балiць язык. Аднак лячэння не атрымлiваю — на месцы гэта немагчыма. Што рабiць?

— У вашым выпадку стан здароўя — iндывiдуальны для кожнага пацыента. Таму неабходна разбiрацца, маючы на руках вынiкi даследаванняў. Вам неабходна прыехаць у Рэспублiканскую клiнiчную стаматалагiчную палiклiнiку. Там дакладна вызначаць усе акалiчнасцi вашага захворвання i можна будзе весцi гаворку пра лячэнне.

Вера Аляксандраўна ЦIШКIНА, г. Мiнск:

— Абслугоўваюся ў гарадской палiклiнiцы № 16. У нас няма ўчастковага ўрача. I ўвогуле арганiзацыя медыцынскага абслугоўвання не на належным узроўнi. У мяне востры артроз, а лячэння не атрымлiваю. I адносiны з боку спецыялiстаў, мякка кажучы, не самыя лепшыя. Нядаўна вось «згубiлi» маю картку, атрымлiваецца, што ўсе абследаваннi трэба будзе зноў пачынаць. Цi не маглi б вы пасадзейнiчаць у вырашэннi маiх пытанняў?

— Можам i будзем садзейнiчаць. Тут нельга маўчаць — думаю, што ваш званок стане падставай для сур’ёзнай размовы ў Камiтэце па ахове здароўя Мiнскага гарвыканкама. I наконт лячэння: з вамi абавязкова звяжуцца i вызначацца наконт неабходных працэдур.

Святлана, г. Мiнск:

— Зараз у шэрагу палiклiнiк арганiзавана аказанне платных медыцынскiх паслуг. Нядаўна мая мацi праходзiла адну з працэдур за грошы. Плату ў яе ўзялi без усялякага афармлення. Няўжо зараз устаноўлены такi парадак?

— Гэта сiтуацыя, якой быць не павiнна. Тут яўнае адступленне ад агульнапрынятага прававога нарматыву: бухгалтар афармляе дагавор, каса выпiсвае чэк, а спецыялiст аказвае паслугу. Толькi такiм чынам, нiякiх iншых варыянтаў не дапускаецца. Палiклiнiка можа аказваць платныя медыцынскiя паслугi, аднак гэта павiнна быць арганiзавана па ўстаноўленых правiлах.

— У стаматалогii таксама аказваюцца платныя паслугi. У такiм выпадку выкарыстоўваюцца iншыя матэрыялы, чым звычайна?

— Стандарт у абодвух выпадках аднолькавы. Гэта агульны падыход. I матэрыялы аднолькавыя. Пацыент у такiм выпадку плацiць за павышаны камфорт, больш дасканалы сэрвiс.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як трапiць на прыём да патрэбнага спецыялiста? Цi карыстаюцца шматдзетныя сем’i пэўнымi «прэферэнцыямi» па медыцынскаму абслугоўванню? Што чакае сет
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика