Згарэў у вагончыку ў полi
Сяргей РАСОЛЬКА
У Дзяржынскiм раёне непадалёк ад вёскi Рудня на полi ў вагончыку быў знойдзены згарэлы мужчына.
Гэта збудаванне выкарыстоўвалася для ўкрыцця ад непагадзi пастухамi. Яго i ўпадабаў для начлегу беспрацоўны. Пажар адбыўся ў вячэрнi час, таму мясцовыя жыхары заўважылi згарэлы вагончык не адразу. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала неасцярожнае курэнне мужчыны. Яшчэ адзiн будаўнiчы вагончык выгараў у Мiнскiм раёне — у вёсцы Прылукi. Тут часовага прыстанiшча для будаўнiкоў пазбавiлася сталiчнае БМУ № 2. Прычынай пажару стаў самаробны электранагравальны прыбор.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дзяржынскiм раёне непадалёк ад вёскi Рудня на полi ў вагончыку быў знойдзены згарэлы мужчына |
|