У «Дарожным» скралi дарожны веласiпед
Аляксандр ПУКШАНСКI
Не пашанцавала 50-гадовай жыхарцы вёскi Суйкова, якая прыехала ў Вiцебск: у магазiне «Дарожны» прама з памяшкання ўвечары ўкралi ў яе таксама «дарожны», толькi веласiпед.
Звярнулася па дапамогу ў РАУС Чыгуначнага раёна Вiцебска. Аператыўнай групай РАУС сумесна з мiлiцыянерамi Дэпартамента аховы было ўстаноўлена, што веласiпед коштам 170 тысяч беларускiх рублёў «вельмi спадабаўся» мясцоваму беспрацоўнаму. Узбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не пашанцавала 50-гадовай жыхарцы вёскi Суйкова, якая прыехала ў Вiцебск: у магазiне «Дарожны» прама з памяшкання ўвечары ўкралi ў яе таксама «дарожны |
|