Сярэбраны скачокСпорт-тайм На чэмпiянаце свету ў дацкiм Орхусе беларус Дзмiтрый Каспяровiч выйграў сярэбраны медаль у апорным скачку. Яго вынiк склаў 16 312 балаў. Для параўнання: у пераможцы, румына Марыяна Драгулеску — 16 487.Без золата, але з 7 медалямi На фiнальным Гран-пры па мастацкай гiмнастыцы ў Берлiне беларускiя грацыi здабылi сем медалёў (6 сярэбраных i адзiн бронзавы). Асаблiва вызначылася Iна Жукава (у мнагабор’i — трэцi вынiк, а ў практыкаваннях са скакалкай, стужкай i булавамi — другi). Узнагароды прынесла i выступленне нашых групавiчак. Двайное свята «Renault» Мiхаэль Шумахер не змог пакiнуць трасу ў статусе васьмiразовага чэмпiёна свету. На Гран-пры Бразiлii немец фiнiшаваў чацвёртым з-за праколу кола, а першым — Фелiпэ Маса. Нягледзячы на тое, што iспанец Фернанда Алонса завяршыў гонку другiм, сёлета ён стаў мацнейшым пiлотам у «Формуле-1». Дарэчы, у Кубку канструктараў перамагла яго каманда Renault. Мiнскi «Лакаматыў» сыходзiць з дарогi Паводле вынiкаў 24-га тура нацыянальнага першынства па футболу, кампанiю бабруйскай «Белшыне» ў першай лiзе саставiць мiнскi «Лакаматыў», якi на гэты раз уступiў сталiчнаму «Дынама» — 1:2. Пасля нiчыйнага зыходу памiж барысаўскiм БАТЭ i вiцебскiм «Лакаматывам» (1:1) каманда Iгара Крыўшэнкi лiдзiруе з меншым адрывам ад блiжэйшага сапернiка (51 ачко). У спiну «дыхаюць» мiнскае «Дынама» (48), салiгорскi «Шахцёр» i сталiчны МТЗ-РIПА (па 45). Вынiкi астатнiх матчаў: «Нафтан» (Наваполацк) — МТЗ-РIПА (Мiнск) — 2:1, «Шахцёр» (Салiгорск) — «Дынама» (Брэст) — 1:0, «Гомель» — «Дарыда» (Мiнскi раён), «Белшына» (Бабруйск) — «Нёман» (Гродна) i «Днепр» (Магiлёў) — «Тарпеда» (Жодзiна) — 0:0. Глеб адкрыў лiк галам У мiнулым сезоне беларус Аляксандр Глеб правёў 25 матчаў у англiйскай прэм’ер-лiзе i забiў за лонданскi «Арсенал» тры мячы. Днямi паўабаронца адкрыў лiк сваiм галам у сёлетнiм першынстве Англii: на 39 хвiлiне сустрэчы з «Рыдзiнгам» адправiў мяч у вароты сапернiкаў, а потым зрабiў галявы пас Робiну ван Персi. У вынiку каманда Арсена Вянгера выйграла — 4:0. Глеб быў заменены на 72-й хвiлiне гульнi. Пасля дзевяцi тураў лонданцы займаюць чацвёртае месца ў таблiцы. Мiнiмальны адрыў Адно ачко аддзяляе лiдара Адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакею з шайбай, мiнскi «Керамiн», ад сталiчнага «Дынама» (адпаведна 35 i 34). Вынiкi матчаў: «Юнацтва» (Мiнск) — «Керамiн» (Мiнск) — 2:1, «Дынама» (Мiнск) — «Хiмвалакно» (Магiлёў) — 3:1, «Гомель» — «Хiмiк-СКА» (Наваполацк) — 2:2, «Сокал» (Кiеў) — «Вiцебск» — 3:1, «Брэст» — «Металург» (Жлобiн) — 1:4. Вынiкi мiнулага тура: «Дынама» — «Керамiн» — 2:2, «Юнацтва» — «Хiмвалакно» — 6:3, «Гомель» — «Вiцебск» — 5:5, «Сокал» — «Хiмiк-СКА» — 2:3, «Неман» — «Металург» — 5:2. «Ювентус» развiтаўся з 17 штрафнымi Пасля шостай перамогi турынскi «Ювентус» набраў першыя ачкi ў серыi «В». Нагадаем, што пасля карупцыйнага скандалу «Старая сiньёра» стартавала ў нiжэйшым дывiзiёне з 17 штрафнымi ачкамi. Плацiнi «наехаў» на Лiгу чэмпiёнаў Кандыдат на пасаду прэзiдэнта УЕФА Мiшэль Плацiнi заявiў, што калi ён зойме месца Ленарта Юхансана, то хацеў бы скарацiць колькасць клубаў з адной краiны ў Лiзе чэмпiёнаў, бо 4 занадта шмат. Лiмiт, на яго думку, — тры каманды. Такiм чынам, Англii, Iталii, Iспанii пагражае страта па аднаму ганароваму клубу. Раналда стаў Сiмпсанам Форвард мадрыдскага «Рэала» Раналда прапусцiў старт новага сезона з-за траўмы. Аднак бразiлец не сядзеў на лаўцы: ён стаў адным з герояў анiмацыйнага серыялу «Сiмпсаны». Цiкава, што землякi футбалiста зусiм не абрадавалiся гэтаму i наогул абвiнавацiлi вытворцаў мультфiльма ў тым, што яны дрэнна паказалi iх краiну: у час прыгод Сiмпсанаў у Рыа-дэ-Жанейра па вулiцах мегаполiса поўзалi малпы i ўдавы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На чэмпiянаце свету ў дацкiм Орхусе беларус Дзмiтрый Каспяровiч выйграў сярэбраны медаль у апорным скачку. Яго вынiк склаў 16 312 балаў. Для параўнанн
|
|