Шумахеру падарылi востраўСпорт-тайм Сямiразовы чэмпiён свету па «Формуле-1» Мiхаэль Шумахер атрымаў у падарунак персанальны ...востраў ад прынца Аб’яднаных Арабскiх Эмiратаў, шэйха Махамеда бен Рашыда аль Мактума. Цiкава, што кошт прэзента складае 7 мiльёнаў долараў, а знаходзiцца ён у раёне ненатуральных намытых астравоў «The World» ля Дубаi i зверху нагадвае геаграфiчную карту.«Мiнск» i «Смаргонь» змянiлi месцазнаходжанне За тур да фiнiшу нацыянальнага чэмпiянату па футболу ў першай лiзе сталi вядомы каманды, якiя атрымалi права выступаць ў наступным сезоне ў элiце. Такiм чынам, замест бабруйскай «Белшыны» i мiнскага «Лакаматыва» вышэйшая лiга беларускага чэмпiянату набыла «Мiнск» i «Смаргонь». Дарэчы, у другую лiгу адпраўляюцца «Лiда» i «Бяроза». Смерць «Маланкi» ад яду Аўстралiйскiя вучоныя раскрылi тайну скачак 74-гадовай даўнiны, калi раптам загiнуў фаварыт турнiру. Дзякуючы захаванаму валаску жывёлы, спецыялiсты ўстанавiлi, што за 35 гадзiн да спаборнiцтваў жарабя па мянушцы Маланка (ён выйграў 37 з 51 заезду) накачалi смяротнай дозай атруты. Грубы падкат караецца ўкусам Незвычайны iнцыдэнт адбыўся на футбольным матчы англiйскай прэм’ер-лiгi: нападаючы лонданскага «Тотэнхэма» Джэрмейн Дэфо палiчыў, што «гарчычнiка» для паўабаронцы «Вэст Хэма» Хав’ера Маскерана за грубы падкат недастаткова i вырашыў сам адпомсцiць iграку ...укусам. За гэта Дэфо сам атрымаў жоўтую картку. Новы футбольны рэкорд Аўтар футбольных рэкордаў, заснаваных на ўнiкальнай тэхнiцы валодання мячом, кубiнец Эрык Эрнандэс на гэты раз «начаканiў» галавой 164 удары за 30 секунд. Нагадаем мiнулае яго дасягненне: бегчы сто метраў i набiваць нагамi мяч, каб не дазволiць яму ўпасцi на зямлю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сямiразовы чэмпiён свету па «Формуле-1» Мiхаэль Шумахер атрымаў у падарунак персанальны ...востраў ад прынца Аб’яднаных Арабскiх Эмiратаў
|
|