Дадатковы прэстыж для бiзнэсменаў
Iрына ЗАГОРСКАЯ
Спорт даўно ператварыўся ў своеасаблiвы бiзнэс: клубы зарабляюць грошы на трансферах iгракоў, атрыбуты вядомых футбалiстаў набываюцца на аўкцыёнах за неверагодныя грошы, а спартыўныя «зоркi» становяцца тварам пэўнай гандлёвай маркi. У прыватнасцi «Формула-1» не проста сапернiцтва гоншчыкаў, але i аўтамабiльных вытворцаў, ды i сам бiзнэс вельмi блiзкi да спорту, бо ў iм, як i на турнiрах, ёсць сапернiцтва, расчараваннi i перамогi. Магчыма, таму сусветна вядомыя кампанii iмкнуцца стаць афiцыйным спонсарам мiжнародных спаборнiцтваў, бо гэта не толькi добрая магчымасць як мага гучней заявiць свой брэнд, але i дадатковы прэстыж i мецэнацтва: укладваючы свае грошы, кампанii дапамагаюць развiццю i папулярызацыi розных вiдаў спорту, а той, як вядома, — лепшая альтэрнатыва алкаголю, наркотыкам i крымiналу.
У гэтым месяцы Прiорбанк («Банк года Беларусi», паводле версii часопiса «The Banker», з 2003 па 2005 год i лепшы банк у рэспублiцы па правядзенню валютна-абменных аперацый паводле часопiса «Global Finance», з 2004 па 2006 год) выступiў генеральным фундатарам мiжнароднага турнiру па фiгурнаму катанню «Залатая рысь» у Гомелi на прызы Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта i дзякуючы гэтаму атрымаў афiцыйнае званне «Спонсар Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Рэспублiкi Беларусь». Акрамя таго, Прiорбанк аказвае падтрымку беларускiм федэрацыям хакея, футбола, лёгкай атлетыкi, барацьбы, гарналыжнага спорту i сноўборда. I не дзiва, бо Прiорбанку ёсць з каго браць прыклад: яго буйнейшым акцыянерам з’яўляецца аўстрыйская банкаўская група Райфайзен Iнтэрнэшнл, а менавiта яна выступiць у 2007 годзе афiцыйным спонсарам такога буйнейшага спартыўнага турнiру, як чэмпiянат свету па хакею з шайбай. «Улiчваючы вядучую ролю Групы ў краiнах Цэнтральнай i Усходняй Еўропы (Райфайзен Iнтэрнэшнл кiруе даччынымi банкамi i лiзiнгавымi кампанiямi на 16 рынках Цэнтральнай i Усходняй Еўропы, а таксама абслугоўвае звыш 11 мiльёнаў прыватных асоб i штомесяц прываблiвае звыш 100 тысяч новых клiентаў) i нашу першую пазiцыю сярод буйнейшых заходнiх банкаўскiх груп у краiнах СНД, такi вiд спорту, як хакей, iдэальна нам падыходзiць, — адзначае Майкл Пальцэр, кiраўнiк прэс-службы Райфайзен Iнтэрнэшнл. — Хакей з’яўляецца вельмi папулярным вiдам спорту ў большасцi краiн Цэнтральнай i Усходняй Еўропы, некаторыя лепшыя нацыянальныя зборныя свету знаходзяцца менавiта ў гэтым рэгiёне». Акрамя таго, аўстрыйская кампанiя з’яўляецца фундатарам турнiру, дзе выступiць i яе нацыянальная зборная. Нагадаю, што першынство па хакею адбудзецца ў Расii, прычым нашы ўсходнiя суседзi прымаюць яго ў шосты раз. Матчы будуць праходзiць на стадыёнах на Хадынцы (умяшчае 14 тысяч гледачоў) i ў Мыцiшчах (7 тысяч) з 27 красавiка па 13 мая 2007 года. Удзел у чэмпiянаце бярэ i нацыянальная каманда Беларусi пад кiраўнiцтвам Курта Фрэйзера.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спорт даўно ператварыўся ў своеасаблiвы бiзнэс: клубы зарабляюць грошы на трансферах iгракоў, атрыбуты вядомых футбалiстаў набываюцца на аўкцыёнах за
|
|