НАС не дагоняць?
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Сёння Дзяржаўтаiнспекцыя праводзiць адзiны дзень бяспекi дарожнага руху пад дэвiзам: «Не застанься абыякавым!»
Як паведамiла «Звяздзе» старшы iнспектар па асобых даручэннях упраўлення ДАI МУС краiны Лiлiя Комар, за 9 месяцаў гэтага года 654 вадзiцелi здзейснiлi аварыi i знiклi з месца здарэння, пакiнуўшы без дапамогi пацярпелых. У вынiку такiх ДТЗ 124 чалавекi загiнулi i 600 атрымалi раненнi. Найчасцей вадзiцелi ўцякаюць з месца ДТЗ, баючыся панесцi пакаранне. Аднак варта памятаць, што аварыя — гэта ўсяго толькi трагiчны выпадак. I яшчэ не вядома, па чыёй вiне адбылося ДТЗ. Сам жа факт уцёкаў — гэта ўжо правапарушэнне, а ў некаторых выпадках i злачынства. Калi аварыя не мела трагiчных наступстваў, то ўцекача могуць пазбавiць толькi правоў. А за тое, што вадзiцель пакiнуў пацярпелага ў небяспечным для жыцця стане, Крымiнальным кодэксам прадугледжана даволi суровая адказнасць: да 3 гадоў пазбаўлення волi. Некаторыя ўцекачы спадзяюцца, што iх нiколi не знойдуць, асаблiва калi здарэнне адбылося без сведкаў. Такiя надзеi марныя. На месцы аварыi ўсё роўна застаюцца сляды: фрагменты дэталяў аўтамабiля i рэшткi фарбы, асколкi фар, адбiткi пратэктара шын i г.д. Словам, шанцы бясследна знiкнуць зусiм мiзэрныя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння Дзяржаўтаiнспекцыя праводзiць адзiны дзень бяспекi дарожнага руху пад дэвiзам: «Не застанься абыякавым!» |
|