Зноў канiкулы, зноў лагер
Сяргей ГРЫБ
Падчас асеннiх канiкулаў плануецца наладзiць адпачынак 64 тыс. школьнiкаў у лагерах з дзённым знаходжаннем. Як правiла, такiя лагеры будуць арганiзоўвацца па месцы навучання — у школах.
Працягласць адпачынку ў «асеннiх» дзённых лагерах складзе 6 дзён. Пры гэтым на кожны дзень прадугледжваецца дзяржаўная датацыя ў памеры 3,3 тыс. рублёў. Па сутнасцi яна кампенсуе большую частку выдаткаў на пуцёўку — памер непасрэдна бацькоўскай даплаты не перавысiць 10 працэнтаў поўнага кошту адпачынку. Дарэчы, адзначаюць у Рэспублiканскiм цэнтры па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню, у цэлым на працягу IV квартала плануецца наладзiць адпачынак 94,5 тыс. дзяцей. Апроч школьнiкаў, што наведаюць дзённыя лагеры падчас канiкулаў, прайсцi аздараўленне змогуць дзецi-чарнобыльцы i дзецi, якiм неабходна лячэнне па медыцынскiх паказаннях. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас асеннiх канiкулаў плануецца наладзiць адпачынак 64 тыс. школьнiкаў у лагерах з дзённым знаходжаннем |
|