Вызначаны парадак выкарыстання дзяржаўных СМI падчас мясцовых выбараў
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Учора Цэнтральная камiсiя па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў правяла пасяджэнне, на якiм вызначыла парадак выкарыстання дзяржаўных сродкаў масавай iнфармацыi падчас выбарчай кампанii ў мясцовыя Саветы.
Так, кандыдаты ў дэпутаты абласнога, Мiнскага гарадскога, раённага, горада абласнога падпарадкавання Саветаў будуць мець права на пяцiхвiлiннае выступленне на мясцовым радыё. Не пазней за 14 снежня павiнен быць вызначаны лiмiт часу, а выбарчыя камiсii правядуць жараб’ёўку выступленняў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Самi выступленнi будуць гучаць па радыё ў запiсе i не павiнны змяшчаць прапаганду вайны, заклiкi да звяржэння канстытуцыйнага ладу, знявагу i г.д. Таксама Цэнтрвыбаркам растлумачыў парадак запаўнення кандыдатамi ў дэпутаты дэкларацыi аб даходах i маёмасцi. Падчас мясцовых выбараў, што пройдуць у студзенi 2007 года, кандыдаты будуць дэклараваць даходы за 2005 год, бо iнфармацыю аб даходах за гэты год па-датковыя iнспекцыi проста не змогуць праверыць. Дэклараваць кандыдаты будуць даходы i маёмасць, што належыць iм на правах уласнасцi. Самi дэкларацыi кандыдатаў у дэпутаты будуць размешчаны ў сродках масавай iнфармацыi або, калi дэкларацый будзе шмат, у тэксце агульнага плаката аб кандыдатах. Вызначаны i парадак галасавання грамадзян, што асуджаны да арышту. Яны будуць галасаваць па месцы свайго знаходжання, г.зн. у папраўчых установах. Паводле даных на 1 верасня гэтага года, у Беларусi да арышту было асуджана 1587 чалавек. Л. Ярмошына адзначыла, што пакуль скаргаў на фармiраванне выбарчых камiсiй не паступала. Таму, лiчыць яна, «грамадзяне, па меншай меры тыя, што вылучалiся ў састаў камiсiй, задаволены прынятымi рашэннямi». Пры гэтым старшыню Цэнтрвыбаркама «задавальняе, што 72,7 працэнта ў выбарчых камiсiях — жанчыны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Цэнтральная камiсiя па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў правяла пасяджэнне, на якiм вызначыла парадак выкарыстання дзяржаўных
|
|