Адказнасць за крадзеж дзяржузнагарод будзе павялiчана
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Учора дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi прынялi ў першым чытаннi законапраект «Аб унясеннi змяненняў у кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях адказнасцi за крадзеж дзяржаўных узнагарод».
Як адзначыў мiнiстр унутраных спраў Беларусi Уладзiмiр Навумаў, за 2005 год i дзевяць месяцаў гэтага года ў вытворчасцi органаў унутраных спраў знаходзiлася 166 крымiнальных спраў, звязаных з крадзяжамi дзяржаўных узнагарод. Па ўсiх гэтых справах, адзначыў У. Навумаў, было выкрадзена больш за 800 ордэнаў i медалёў. У большасцi выпадках узнагароды выкрадалiся, у тым лiку i праз пранiкненне ў жыллё, хоць былi i выпадкi падману i злоўжывання даверам, калi пад выглядам прадстаўнiкоў грамадскiх цi дзяржаўных арганiзацый злачынцы падмянялi ўзнагароду на муляж. Медаль «За абарону Севастопаля» калекцыянеры ацэньваюць у 400 тысяч беларускiх рублёў, а ордэн Ленiна, якi быў выпушчаны ў 1945 годзе i якiх у 2005 годзе было выкрадзена тры штукi, выраблены з каштоўных металаў i ўтрымлiвае каля 34 грамаў срэбра, золата i плацiны. Тым не менш, адзначыў У. Навумаў, падчас судоў гiсторыка-культурная каштоўнасць дзяржаўных узнагарод не ўлiчваецца, як не ўлiчваецца i тое, што для пацярпелага яны могуць мець большую каштоўнасць у параўнаннi з iншай маёмасцю. Таму, лiчыць ён, пакаранне часта не адпавядае цяжкасцi ўчыненага злачынства. Дэпутаты пагадзiлiся з У. Навумавым i прагаласавалi за ўзмацненне адказнасцi за крадзеж дзяржаўных узнагарод. Законапраект прадугледжвае, што крымiнальнае пакаранне за крадзяжы дзяржаўных узнагарод будзе раўняцца адказнасцi за злачынствы супраць уласнасцi (цяпер такое злачынства, як правiла, квалiфiкуецца дробным крадзяжом).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi прынялi ў першым чытаннi законапраект «Аб унясеннi змяненняў у кодэксы Рэспублiкi Бел
|
|