Жылплошча ў «пакеце» з работай
Сяргей ГРЫБ
У сельскай мясцовасцi наймальнiкi могуць прапанаваць для працаўладкавання звыш 2,4 тыс. вакансiй з адначасовым прадастаўленнем жылля.
Як паведамiла прэс-сакратар Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Галiна Трафiменка, аб наяўнасцi вакансiй з жыллём у цэнтры занятасцi паведамiлi каля 400 сельгаспрадпрыемстваў у розных рэгiёнах краiны, а найбольшы попыт сёння назiраецца на заатэхнiкаў, ветурачоў, механiзатараў i даярак. Пры гэтым варта нагадаць, што ўсе беспрацоўныя, якiя жадаюць уладкавацца ў сельскай мясцовасцi, могуць разлiчваць на кампенсацыю выдаткаў па пераезду, а таксама на атрыманне дапамогi. Яна складае 5 бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму ў цэлым на сям’ю i па 1 БПМ — на кожнага яе члена. За студзень—верасень гэтага года магчымасцю добраахвотнага перасялення на новае месца жыхарства i работы з дапамогай цэнтраў занятасцi скарысталася 306 сем’яў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сельскай мясцовасцi наймальнiкi могуць прапанаваць для працаўладкавання звыш 2,4 тыс. вакансiй з адначасовым прадастаўленнем жылля |
|