На прадпрыемствах — давераныя урачы
Сяргей ГРЫБ
Федэрацыя прафсаюзаў мае намер накiраваць ва ўрад свае прапановы па грамадскаму кантролю аховы здароўя на вытворчасцi. У прыватнасцi, як паведамiла карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар ФПБ Iрына Каганец, гаворка iдзе аб стварэннi на прадпрыемствах новай службы — «прафсаюзных» давераных урачоў.
На думку прафсаюзаў, новая служба павiнна працаваць у шчыльнай звязцы з медыцынскiмi ўстановамi i адсочваць умовы працы на прадпрыемствах, выкананне мiнiмальных стандартаў па ахове здароўя, бяспеку на вытворчасцi i ў быце, праводзiць экспертызу выпадкаў часовай непрацаздольнасцi, сiтуацыю з iнвалiднасцю, кантраляваць дзiцячыя аздараўленчыя лагеры i санаторна-курортныя ўстановы. Апроч таго, давераныя ўрачы будуць дапамагаць з устанаўленнем групы iнвалiднасцi, атрыманнем кампенсацыi ўрону здароўю, а таксама з працаўладкаваннем iнвалiдаў. I яшчэ. Як адзначаюць у прафсаюзах, давераныя ўрачы атрымаюць права правяраць выкананне пунктаў калектыўных дагавораў, якiя датычацца аховы здароўя, выдаваць прадпiсаннi наймальнiкам, а ў выпадку неабходнасцi абароны правоў работнiкаў — прадстаўляць iх iнтарэсы ў судзе. Дарэчы, зазначыла Iрына Каганец, чакаецца, што спецыяльнае палажэнне аб новай службе будзе зацверджана ўрадам. Пры гэтым, мяркуюць у прафсаюзах, давераныя ўрачы павiнны з’явiцца ў арганiзацыях як дзяржаўнай, так i недзяржаўнай формы ўласнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Федэрацыя прафсаюзаў мае намер накiраваць ва ўрад свае прапановы па грамадскаму кантролю аховы здароўя на вытворчасцi |
|