21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Члены ўрада адказалi на пытаннi парламентарыяў

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Учора адбылося сумеснае пасяджэнне членаў Савета Рэспублiкi i дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi, на якiм члены ўрада адказвалi на пытаннi парламентарыяў.

Як адзначыў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Вiктар Бура, за дзевяць месяцаў гэтага года аб’ём будаўнiча-мантажных работ узрос у параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года на 22,4 працэнта. Але на такiх паказчыках спыняцца не збiраюцца. На паляпшэнне сiтуацыi ў будаўнiцтве накiраваны праект указа Прэзiдэнта, якi прадугледжвае меры па ўдасканаленню кiравання будаўнiчым комплексам i спрашчэнню працэдур будаўнiчай дзейнасцi.

Што ж датычыцца будаўнiцтва жылля, то ў параўнаннi са студзенем—вераснем мiнулага года ў гэтым годзе ўвод жылля павялiчыўся на 9 працэнтаў. За 9 месяцаў заданнi выканалi ўсе вобласцi, а вось Мiнск не справiўся. Пры гэтым В. Бура адзначыў, што «хацелася б пабудаваць шмат, але абмежаваныя магчымасцi рэспублiканскага бюджэту не дазваляюць гэтага зрабiць». Ён паведамiў, што пры фармiраваннi праекта дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмы на 2007 год у сувязi з дэфiцытам сродкаў у суме 129,8 млрд рублёў засталiся не ўключанымi ў праграму 78 аб’ектаў, будаўнiцтва якiх планавалася пачаць ў наступным годзе. Аднак намеснiк прэм’ер-мiнiстра падкрэслiў сацыяльную накiраванасць дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмы: «будаўнiцтва аб’ектаў аховы здароўя, адукацыi, культуры, спорту, сацыяльнага жылля i iншых аб’ектаў пераканаўча падкрэслiвае палiтыку кiраўнiцтва краiны, накiраваную на павелiчэнне дабрабыту нашага народа».

Дэпутат Уладзiмiр Здановiч задаў пытанне адносна магчымасцi памяншэння пенсiй ваенным. Паводле яго слоў, ён валодае двума меркаваннямi на гэты конт. Адпаведна першаму, змяненнi ў выплаце пенсiй ваенным пенсiянерам не прадугледжваюцца. Адпаведна другому, падрыхтаваны праект дэкрэта, якi прадугледжвае выплату пенсiй у памеры 50 працэнтаў, а ў праекце бюджэту на 2007 год, распрацаваным мiнiстрам фiнансаў, таксама прадугледжана выплата 50 працэнтаў пенсiй замест 100. Пры гэтым указваецца, што гэта дазволiць скарацiць бюджэтныя расходы на 86 млрд рублёў. Як адзначыў У. Здановiч, «асабiста мая думка, што 86 млрд рублёў збiраюцца забраць у пенсiянераў». Дакладнага адказу, што ж чакае ваенных пенсiянераў, дэпутат не атрымаў. Як адзначыў намеснiк мiнiстра фiнансаў Iван Шунько, пытанне пакуль знаходзiцца ў стадыi прапрацоўкi.

Адзiн з дэпутатаў задаў пытанне адносна таго, у якой стадыi знаходзяцца перамовы па пастаўках расiйскага газу ў Беларусь, а таксама аб тым, якi ўплыў яно можа аказаць на змест бюджэту наступнага года. Як адзначыў В. Бура, перамовы па газу праходзяць перманентна. Гэта перамоўны працэс, адзначыў ён, якi «падразумявае мност-ва тонкасцяў, мноства нюансаў, якiя ўлiчваюцца адным i другiм бокам. Там праходзiць шмат тураў, i да кожнага тура рыхтуецца адзiн i другi бок, прапаноўваючы свае аргументы, што абараняюць iх пазiцыю». Пазiцыю, якая выгадная дзяржаве i людзям, займае i Беларусь. Ён паведамiў, што бюджэт на 2007 год сфармiраваны ў адным выглядзе, г.зн. варыянты, якiя б улiчвалi розныя цэны на газ, адсутнiчаюць. «Яны не пралiчваюцца, — заявiў В. Бура. — Гэта шматварыянтная задача, вырашэнне якой непатрэбна спрабаваць здзяйсняць». На яго думку, да канца года пытанне будзе вырашана.

Была ўзнята падчас пасяджэння i праблема са студэнцкiмi iнтэрнатамi. Адзiн з дэпутатаў прапанаваў выкарыстоўваць для гэтых мэтаў iнтэрнаты прадпрыемтваў, якiя могуць пуставаць. Паводле яго слоў, «iнтэрнаты асобных заводаў i фабрык, у тым лiку i ў Мiнску, здаюцца пад офiсы, пад iншыя ўстановы», а таму да часу пабудовы ўласных iнтэрантаў ВНУ iх можна было б перадаць навучальным установам у часовае карыстанне. Мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў пагадзiўся, што праблема з iнтэрнатамi сапраўды апошнiм часам абвастрылася, асаблiва гэта датычыцца Мiнска. Аднак, лiчыць ён, «лепш пабудаваць новае». Паводле яго слоў, перададзеныя iнтэрнаты будуць знаходзiцца ў такiм стане, што ў iх давядзецца ўкладваць нават больш сродкаў, чым iх спатрэбiлася б для будаўнiцтва новых.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылося сумеснае пасяджэнне членаў Савета Рэспублiкi i дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi, на якiм члены ўрада адказва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика