21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не падабаецца iмя

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi я нарадзiўся ў 1937 годзе, бацькi далi мне iмя Рышард. Гэта iмя запiсана ў пасведчаннi аб нараджэннi, пашпарце, пасведчаннi аб заключэннi шлюбу. Але ва ўсiх iншых дакументах (дыпломе, пасведчаннях аб нараджэннi дзяцей, усiх iх дакументах) маё iмя запiсана як Рычард. Так мяне i называюць у размовах усе знаёмыя. Я хацеў змянiць сваё iмя на Рычард, але ў загсе мне адмовiлi i патлумачылi, што гэта мае дзецi павiнны мяняць iмя па бацьку ў сваiх дакументах. Але я чытаў у газетах, што калi чалавек пажадае, то ён мае права змянiць не толькi сваё iмя, але нават i прозвiшча. Растлумачце, у якiх выпадках можна змянiць iмя.

Варабей Р.I., Гродзенская вобласць.



Парадак перамены прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку грамадзянамi ўстаноўлены Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i i Палажэннем аб парадку рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану i выдачы дакументаў i (або) даведак аддзеламi запiсу актаў грамадзянскага стану мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, якое зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14.12.2005 № 1454.

У адпаведнасцi з iмi рэгiстрацыя перамены прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь праводзiцца аддзеламi ЗАГСа па месцы жыхарства заяўнiкаў. Заявы аб перамене прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку падаюцца асобамi, якiя дасягнулi шаснаццацi гадоў, у пiсьмовай форме.

Для рэгiстрацыi перамены прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку грамадзяне прадстаўляюць дакументы, якiя сведчаць асобу, аўтабiяграфiю, дзве фотакарткi, пасведчаннi аб рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану, якiя падлягаюць замене ў сувязi з пераменай прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку. Дадаткова прадстаўляюцца дакументы, якiя пацвярджаюць прычыны, у сувязi з якiмi заяўнiк просiць аб такой перамене. Гэта можа быць дакумент аб хрышчэннi, калi заяўнiк жадае насiць iмя, якое пры гэтым яму далi; копii лiтаратурных твораў, артыкулаў, калi ёсць жаданне насiць прозвiшча, уласнае iмя ў адпаведнасцi з лiтаратурным псеўданiмам; iншыя дакументы, пры жаданнi насiць прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку, якiя адрознiваюцца ад дадзеных пры нараджэннi, па iншых прычынах. Перамена прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку адбываецца, калi для гэтага маюцца ўважлiвыя прычыны (iх немiлагучнасць або цяжкасць вымаўлення; жаданне насiць агульнае з мужам цi жонкай прозвiшча або вярнуць дашлюбнае прозвiшча, калi аб гэтым не было заяўлена пры скасаваннi шлюбу; жаданне насiць прозвiшча айчыма (мачыхi), якi выхаваў заяўнiка, або яго iмя па бацьку, калi ўсынаўленне не можа быць аформлена; жаданне насiць прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку, якiя адпавядаюць выбранай нацыянальнасцi; жаданне вярнуць дашлюбнае прозвiшча пасля смерцi мужа цi жонкi i iншыя).

Вашы дзецi, напэўна, ужо дарослыя. I калi яны не жадаюць мяняць iмя па бацьку ў сваiх дакументах, то прымусiць iх гэта зрабiць нельга. У такiм выпадку ваша жаданне мець у сваiх дакументах iмя, якое ўказана ў дакументах вашых дзяцей i якiм фактычна называюць вас усе знаёмыя, на мой погляд, дастаткова ўважлiвая прычына. Аднак рашэннi аб гэтым прымаюцца кампетэнтнымi органамi ў наступным парадку.

Аддзелы ЗАГСа накiроўваюць усе матэрыялы аб перамене прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку для праверкi ў органы ўнутраных спраў, якiя даюць заключэнне аб магчымасцi перамены. Калi заяўнiк падазраецца ў здзяйсненнi злачынства, у яго ёсць непагашаная або не знятая судзiмасць i да т.п. аддзелы ЗАГСа адмаўляюць у перамене незалежна ад матываў, якiя былi прыведзены ў заяве.

Затым аддзелы ЗАГСа сваё заключэнне аб перамене прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, або аб адмове ў гэтым накiроўваюць з усiмi матэрыяламi ва ўпраўленне юстыцыi аблвыканкама (Мiн- скага гарвыканкама), якi дае дазвол на такую перамену.

Такiм чынам, гэта пытанне па сутнасцi вырашае ўпраўленне юстыцыi аблвыканкама, якое або дазваляе перамену, або адмаўляе ў гэтым. Сваё рашэнне ўпраўленне юстыцыi аблвыканкама паведамляе заяўнiку i адпаведнаму аддзелу ЗАГСа.

Пры станоўчым вырашэннi пытання аддзел ЗАГСа на падставе дазволу рэгiструе перамену прозвiшча, уласнага iмя або iмя па бацьку. Пры адмове заяўнiку пiсьмова паведамляецца прычына адмовы i растлумачваецца парадак яе абскарджвання. Згодна з артыкулам 223 Кодэкса РБ аб шлюбе i сям’i адмова ў выдачы дазволу можа быць абскарджана ў суд.

Паколькi ў пiсьме вы паведамляеце аб адмове ЗАГСа, а не ўпраўлення юстыцыi, то, напэўна, пiсьмовую заяву аб перамене ўласнага iмя вы не пiсалi. Паспрабуйце звярнуцца пiсьмова. Магчыма, што ваша пытанне вырашыцца станоўча, калi ж не, то вы зможаце абскардзiць адмову ў судовым парадку.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi я нарадзiўся ў 1937 годзе, бацькi далi мне iмя Рышард. Гэта iмя запiсана ў пасведчаннi аб нараджэннi, пашпарце, пасведчаннi аб заключэннi шлюбу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика