21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Блiзнятам не пашкодзiць пашукаць дадатковыя крынiцы даходаў, а Дзевам трэба лепш берагчы свае тайны.

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Настае тыдзень сур’ёзных перамен, таму старайцеся быць як можна больш актыўнымi. Збiрайце iнфармацыю аб тым, што адбываецца. На сваiм працоўным месцы iмкнiцеся дасягнуць вяршынь прафесiяналiзму. Праяўляючы лепшыя якасцi вашай асобы, дапамагаючы навакольным, вы ўбачыце, як узрасце ваш аўтарытэт. У панядзелак ёсць шанц паспець многае зрабiць i адчуць задавальненне ад работы. У аўторак парадуюць доўгачаканыя навiны, звязаныя з блiжэйшай будучыняй. Не спяшайцеся ажыццяўляць у гэты дзень свае задумы — можаце дапусцiць памылку. У гэты дзень будуць удалымi паездкi i камандзiроўкi. Чацвер можа парадаваць новымi перспектыўнымi прапановамi. У выхадныя дазвольце сабе адпачнуць у камфортных умовах.

ЦЯЛЕЦ. Гераiчныя ўчынкi зараз не да месца. Не ацэняць. Лепш пастарайцеся справiцца з дробнымi праблемамi, якiх назапасiлася. У першай палове тыдня на вас можа нахлынуць паток сустрэч, званкоў i папяровай работы. Верагодны i дадатковыя клопаты, якiя звязаны з арганiзацыйнымi мерапрыемствамi. Вы можаце так стамiцца, што давядзецца экстранна пайсцi ў водпуск, каб збегчы ад гэтай мiтуснi. У пятнiцу асцерагайцеся блытанiны ў маёмасных справах.

БЛIЗНЯТЫ. Вас чакаюць спрыяльныя днi — як на працы, так i дома. Зараз, выкарыстоўваючы такiя якасцi, як пачуццё такту i здаровы сэнс, зможаце дасягнуць сапраўды блiскучых вынiкаў. Добра пойдуць нават папяровыя справы — напрыклад, падрыхтоўка юрыдычных дакументаў. Пастарайцеся рэальна ацэньваць свае сiлы i магчымасцi i браць на сябе толькi той аб’ём работы, з якiм вы справiцеся без урону для здароўя. У панядзелак будуць вельмi ўдалымi паездкi i камандзiроўкi. Сераду, калi не будзеце адпачываць, прысвяцiце дзелавым сустрэчам i перамовам. Дзень спрыяльны для пошуку новай работы цi дадатковых крынiц даходаў. У суботу i нядзелю будзьце больш умеранымi ў бытавых клопатах.

РАК. Калi хочаце дасягнуць поспеху, то неабходна вызначыцца з прынцыпамi i дакладна высветлiць, чаго вы хочаце i на якiх умовах. Першыя два днi пройдуць пад знакам роздуму, няўпэўненасцi i нават трывогi. Пастарайцеся не зацыклiвацца на дробязях i не саромейцеся звяртацца па дапамогу. Гэта асаблiва датычыцца панядзелка. У аўторак пажадана не цягнуць коўдру на сябе i не прымаць канчатковых рашэнняў. У сераду не трэба рызыкаваць i рабiць неабдуманыя ўчынкi. Пятнiца — удалы дзень для канструктыўных прапаноў, будуць карысныя кантакты з кiраўнiцтвам.

ЛЕЎ. Вы поўныя сiл i энтузiязму. Iнiцыятыва i прадпрымальнасць прыдадуць размах у справах. Зараз закладваюцца праекты, якiя прывядуць да поспеху. Пажадана не паўтараць сваiх памылак. Цяга да прыгод i падарожжаў будзе моцнай i вам будзе складана ўсядзець на адным месцы. Пастарайцеся, каб навакольныя ўбачылi вынiкi, а не абвiнавачвалi вас у iмiтацыi бурнай дзейнасцi. Паездкi могуць завяршыцца цiкавым знаёмствам. У аўторак рэкамендуецца развiтацца з праблемамi, якiх назапасiлася, i даўгамi. У сераду з-за вашай няўважлiвасцi верагодны непрыемнасцi. Пятнiца цудоўная для новай справы цi пачатку ажыццяўлення вашых iдэй.

ДЗЕВА. Пажадана захоўваць спакой i разважлiвасць. Гаварыце менш i лепш беражыце свае тайны. Тады многiя вашы жаданнi ажыццявяцца. У панядзелак самы час зрабiць чарговы рывок па кар’ернай лесвiцы, а вось якiм чынам — падкажа iнтуiцыя. У сераду ў мiтуснi працоўнага дня вы рызыкуеце прапусцiць важны званок, так што не адыходзьце далёка ад тэлефона. У пятнiцу настае перыяд спрэчак i канфлiктаў: пастарайцеся не правакаваць на гэта навакольных.

ШАЛI. У вас з’явiцца шанц зрабiць першыя крокi да блiскучай кар’еры. У сваёй сферы дзейнасцi вас прымуць найлепшым чынам. Дзякуючы сваёй абаяльнасцi i ветлiвасцi, вы атрымаеце шмат карыснага i перспектыўнага з сiтуацыi, якая склалася. Цiкавыя навiны парадуюць вас у аўторак цi сераду. У чацвер могуць паўтарыцца сiтуацыi з нядаўняга мiнулага. У пятнiцу будуць удалымi сустрэчы i перамовы.

СКАРПIЁН. Не варта спяшацца: спроба пераадолець перашкоду з наскоку можа прывесцi толькi да траўмаў — як фiзiчных, так i маральных. Вельмi значную ролю адыграюць адносiны начальнiк-падначалены. У панядзелак i аўторак непажадана пачынаць штосьцi новае цi значнае. Абмяжуйцеся дробнымi справамi i пастарайцеся адгарадзiць сябе ад непрыемных сустрэч. А вось пачынаючы з серады сiтуацыя можа змянiцца ў лепшы бок, i пытаннi, якiя падавалiся невырашальнымi, зрушацца з мёртвай кропкi. У чацвер i пятнiцу дасягняце блiскучых вынiкаў, калi працягнеце тое, што пачалi ў сераду.

СТРАЛЕЦ. Праявiце настойлiвасць i актыўнасць у справах i асаблiва — у вучобе, калi вырашыце ёй заняцца. Яна, дарэчы, будзе вельмi паспяховай i абяцае прынесцi немалую карысць. Самаадданасць i бескарыслiвае служэнне блiзкiм людзям дадуць зарад станоўчых эмоцый i абароняць ад уплыву знешнiх фактараў. Гэты перыяд падыходзiць для пошуку новай работы i змены дзейнасцi. У сярэдзiне тыдня адбудуцца важныя сустрэчы i знаёмствы. У чацвер — у першую палову дня — пажадана планаваць сумесныя з партнёрамi справы.

КАЗЯРОГ. Тыдзень варта прысвяцiць працы. Яна будзе асаблiва плённай, вы можаце справiцца з многiмi праблемамi на рабоце i дома. Спрыяльны час для навядзення парадку. Падзеi аўторка могуць вам штосьцi нагадаць: не выключана, што сiтуацыя, у якую вы ўжо траплялi, паўторыцца да дэталяў. Серада — спрыяльны дзень для вялiкiх i важных спраў. Усё, што пачалi ў гэты дзень, удасца асаблiва добра. У пятнiцу пастарайцеся не паддавацца ўнушэнню, а таксама ляноце i iншым спакусам.

ВАДАЛЕЙ. Давядзецца штосьцi мяняць: у адносiнах з блiзкiмi людзьмi цi з калегамi. У панядзелак для ажыццяўлення вашай задумы спатрэбiцца зусiм няшмат цярпення i крышачку ўдачы. У сераду пастарайцеся не дапускаць агрэсii i злосцi — як з вашага боку, так i з боку акружаючых. Пастарайцеся змякчыць напал эмоцый i пераключыце ўвагу людзей на прыемныя думкi. У другой палове тыдня магчымы паварот да лепшага ў партнёрскiх адносiнах цi судовых справах з-за з’яўлення абсалютна новай iнфармацыi. Узрасце ваша камунiкабельнасць i ўдаласць пры завядзеннi новых знаёмстваў.

РЫБЫ. Пастарайцеся захоўваць спакой i разважлiвасць. Не дазваляйце сабе трапiць у палон да iлюзiй. У панядзелак дакладна выконвайце ўсе свае абавязкi. Ёсць шанц, што ваша працавiтасць не застанецца незаўважанай. Апроч гэтага, дзень удалы для паездак i падарожжаў, камандзiровак i пераездаў, гандлю i судовых спраў. У аўторак пажадана не планаваць сур’ёзных дзелавых сустрэч. Серада падыдзе для ўсякай работы. У чацвер лепш не пачынаць новых спраў, пажадана нiкуды не пераязджаць. Пастарайцеся падтрымлiваць сябе ў прыўзнятым настроi, кантралюйце эмоцыi. У суботу вам вельмi пажадана заняцца хатнiмi справамi i праблемамi. Ёсць шанц закончыць тыдзень з пачуццём глыбокага задавальнення ад усведамлення значнасцi ўсяго, што зроблена вамi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика