Букмекеры супраць фолу ШтанюкаСпорт-тайм Англiйская букмекерская кантора Betfair зацiкавiлася матчам 24-га тура расiйскай прэм’ер-лiгi памiж уладзiвастоцкiм «Лучом-Энергiяй» i томскай «Том’ю» i нават вырашыла правесцi сваё расследаванне. А ўсё з-за таго, што на сустрэчу двух не самых вядомых каманд было зроблена шмат ставак на суму каля 800 тысяч фунтаў стэрлiнгаў (звыш 40 мiльёнаў расiйскiх рублёў), што прыкладна ў сто разоў больш за звычайны ўзровень ставак. Прычым у асноўным ставiлi на перамогу ўладзiвастоцкага клуба з лiкам 2:1, што i адбылося ў вынiку. Букмекераў здзiвiлi некаторыя эпiзоды гульнi, у прыватнасцi спрэчны пенальцi ў вароты «Томi», якi быў назначаны за фол Штанюка (капiтана зборнай Беларусi) супраць свайго земляка Булыгi.Мексiканскi каларыт на беларускiм лёдзе У трэнiровачны лагер трохразовых чэмпiёнаў Беларусi па хакею з шайбай мiнскае «Юнацтва» прыбыў на прагляд 21-гадовы форвард Браян Бакстэр (поўнае iмя — Аройо Лопез Браян Бакстэр). Ён стане першым мексiканцам на беларускiм лёдзе. Станаўленне яго як хакеiста адбывалася ва Украiне ў харкаўскай «Дружбе-78». Дарэчы, каманда Мiхаiла Захарава знаходзiцца на чацвёртай пазiцыi пасля 18 матчаў (32 ачкi). На першай жа прыступцы — сталiчны «Керамiн» (38 ачкоў пасля 19 гульняў). Вынiкi сустрэч тура: «Керамiн» (Мiнск) — «Нёман» (Гродна) — 4:2, «Хiмвалакно» (Магiлёў) — «Брэст» — 9:0, «Вiцебск» — «Юнацтва» (Мiнск) — 4:5, «Хiмiк-СКА» (Наваполацк) — «Дынама» (Мiнск) — 1:2, «Металург» (Жлобiн) — «Гомель» — 2:7. Лепшыя «акцёры» — чэмпiёны свету На сёлетнiм чэмпiянаце свету па футболу 58 працэнтаў iгракоў, якiя звярталiся па медыцынскую дапамогу, былi сiмулянтамi, прычым самымi заўзятымi iмiтатарамi траўмаў сталi парагвайцы (12 разоў), якiя лiдзiруюць у так званым iндэксе фалоў (45 пунктаў). Праўда самымi вялiкiмi акцёрамi аказалiся ...пераможцы турнiру, iтальянцы. Паводле даных брытанскай статыстычнай службы IBI, яны 32 разы сiмулявалi парушэнне правiлаў у дачыненнi да сябе. Цiкава, што агульная колькасць траўмаў у параўнаннi з першынством-2002 знiзiлася з 2,7 пашкоджання за гульню да 2,3 (наогул за ўсе 64 сустрэчы было атрымана 145 траўмаў). Знiжэнне траўматызму прэзiдэнт ФIФА Йозэф Блатэр растлумачыў выдатнай працай арбiтраў, якiя добра выконвалi ўсе iнструкцыi i таму абслугоўвалi матчы ў Германii лепш, чым у Японii i Карэi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Англiйская букмекерская кантора Betfair зацiкавiлася матчам 24-га тура расiйскай прэм’ер-лiгi памiж уладзiвастоцкiм «Лучом-Энергiяй» i томскай «Том’ю»
|
|