У чацвер чакаецца першы снег
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, у блiжэйшыя днi на тэрыторыi нашай краiны ўсталюецца даволi халоднае i няўстойлiвае надвор’е.
У першы дзень лiстапада чарговы цыклон з Атлантыкi прынясе ападкi ў выглядзе дажджу. Захаваецца моцны парывiсты вецер. Тэмпература паветра ўначы — ад мiнус 1 да 4 градусаў цяпла, удзень — плюс 2—7 градусаў. Аднак у чацвер зноў пахаладае. Пачынаючы з заходнiх раёнаў, дождж будзе змяняцца мокрым снегам. На дарогах месцамi галалёдзiца. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, блiжэй да выхадных паўночныя цыклоны зноў прынясуць нам халоднае арктычнае паветра. Час ад часу будзе iсцi снег. Тэмпература паветра ўначы ад 2 да 8 градусаў марозу, удзень — 0—мiнус 5 градусаў. Айчынныя сiноптыкi не выключаюць, што ў суботу—нядзелю ў краiне ўсталюецца снежнае покрыва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, у блiжэйшыя днi на тэрыторыi нашай к
|
|