Перапланiроўка па аблегчанаму варыянту?
Сяргей ПАЛIНIН
Паводле iнфармацыi сектара тэхнiчнай iнвентарызацыi нерухомай маёмасцi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi, зараз адменена абавязковая дзяржаўная перарэгiстрацыя i пераабмер кватэрнай нерухомасцi, калi гаспадарамi падчас рамонту было зроблена нязначнае змяненне ўнутрыкватэрных перагародак, дзвярэй цi зроблена ўбудаваная шафа, калi гэта не датычыцца змен характарыстык нясучых канструкцый дома.
Больш таго, сёння праверкi характарыстык такой нерухомасцi неабходна рабiць толькi па папярэдняй заяве зацiкаўленых асоб або гаспадароў жылля. Зараз адпаведнымi службамi Саўмiна рыхтуецца праект пастановы па перапланiроўцы i пераўладкаванню жыллёвых памяшканняў, дзе будуць прапiсаны дакладныя нормы аб магчымых зменах нерухомай маёмасцi грамадзян.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi сектара тэхнiчнай iнвентарызацыi нерухомай маёмасцi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi, зараз адменена абавязковая дзяржаўная перарэг |
|