21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь i Куба маюць вялікі патэнцыял для развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Куба з’яўляецца адным з прыярытэтаў знешняй палiтыкi Беларусi. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнай асамблеi народнай улады Кубы Рыкарда Аларконам дэ Кесада.

Аляксандр Лукашэнка асаблiва падкрэслiў той факт, што пасля распаду Савецкага Саюза Беларусь засталася практычна адзiнай рэспублiкай, якая захавала адносiны з Кубай у ранейшым ключы. «Мы захавалi пераемнасць той добрай знешняй палiтыкi адносна Кубы, якая была пры СССР, i на Кубе гэта цэняць», — сказаў прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў добрае ўзаемадзеянне Беларусi i Кубы па стратэгiчных напрамках як мiжнароднага, так i двухбаковага супрацоўнiцтва.

Нашы краiны маюць агульныя пазiцыi па мiжнародных пытаннях, светаўладкаванню, супрацоўнiцтву ў Руху недалучэння. Акрамя таго, паводле слоў прэзiдэнта, Беларусь i Куба маюць шэраг праектаў, якiя напоўняць двухбаковае супрацоўнiцтва канкрэтным зместам.

Разам з тым, лiчыць Аляксандр Лукашэнка, па асобных напрамках неабходна сiстэматызаваць двухбаковае ўзаемадзеянне. Кiраўнiк беларускай дзяржавы «найважнейшае месца ва ўмацаваннi дынамiкi ўзаемадзеяння» адводзiць парламенцкiм сувязям. «Дэпутаты заўсёды падганялi дзяржаўную ўладу, каб актывiзаваць адносiны памiж краiнамi, — сказаў прэзiдэнт. — Вопыт падказвае, што дэпутаты нават пры добра развiтых адносiнах заўсёды знаходзяць новыя пункты прыкладання намаганняў для развiцця двухбаковых кантактаў. Я думаю, што беларускi i кубiнскi парламенты знойдуць новыя напрамкi для актывiзацыi ўзаемаадносiнаў».

Рыкарда Аларкон дэ Кесада адзначыў, што «на Кубе з даўнiх часоў захавалiся добрыя адносiны да Беларусi». Ён перадаў прывiтанне ад лiдараў Кубы Фiдэля Кастра, Рауля Кастра, «а таксама ўсiх кубiнцаў, якiя бачылi i чулi выступленне беларускага лiдара на самiце Руху недалучэння ў Гаване». Старшыня Нацыянальнай асамблеi народнай улады падкрэслiў, што на Кубе радуюцца поспехам i прагрэсу, якiх дабiваецца Беларусь. «Мы выказваем пачуццё салiдарнасцi з вашай краiнай i народам», — падкрэслiў кубiнскi госць.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Куба з’яўляецца адным з прыярытэтаў знешняй палiтыкi Беларусi. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Нацыяна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика