21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт даручыў распрацаваць меры па дасягненню ў 2006 годзе дадатнага сальда знешняга гандлю

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi даручыў ураду i Нацыянальнаму банку распрацаваць праграму дадатковых мераў па дасягненню ў 2006 годзе дадатнага сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi. Аб гэтым заявiў старшыня праўлення Нацыянальнага банка краiны Пётр Пракаповiч, адказваючы на пытаннi журналiстаў па вынiках праведзенай у прэзiдэнта нарады па пытаннях аб золатавалютных рэзервах.

Як адзначыў Пётр Пракаповiч, дадатнае сальда знешняга гандлю з’яўляецца адным з фактараў, якi садзейнiчае нарошчванню золатавалютных рэзерваў краiны. Разам з тым ён падкрэслiў, што да канца гэтага года прагнозны паказчык па нарошчванню золатавалютных рэзерваў будзе выкананы незалежна ад стану гандлёвага сальда.

Кiраўнiк дзяржавы даручыў ураду i Нацбанку распрацаваць шэраг мераў па прыцягненню замежных iнвестыцый, у першую чаргу прамых. У сувязi з гэтым прэзiдэнт адобрыў прапанаваныя на нарадзе падыходы па стымуляванню развiцця экспартаарыентаваных вытворчасцяў у малых гарадах. Паводле слоў Пятра Пракаповiча, кiраўнiк дзяржавы паставiў задачу ў блiжэйшы час унесцi прапановы па стымуляванню прыцягнення iнвестыцый у сельскагаспадарчыя прадпрыемствы на ўсёй тэрыторыi Беларусi i на гэтым прыкладзе адпрацаваць варыянты прыцягнення iнвестыцый у iншыя галiны народнай гаспадаркi.

«У цэлым сiтуацыя ў Беларусi са станам золатавалютных рэзерваў i з курсам беларускага рубля стабiльная. Яна будзе такая ж да канца гэтага года i ў наступныя гады», — падкрэслiў кiраўнiк Нацыянальнага банка. Сёння аб’ём золатавалютных рэзерваў складае больш як $1,5 млрд.

Прэзiдэнт запатрабаваў не спыняцца на дасягнутым i прыкласцi ўсе намаганнi, каб забяспечыць выкананне запланаванага прагнознага паказчыка — да 2010 года аб’ём золатавалютных рэзерваў Беларусi павiнен скласцi не менш як $3 млрд.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi даручыў ураду i Нацыянальнаму банку распрацаваць праграму дадатковых мераў па дасягненню ў 2006 годзе дадатнага сальда знешняга ган
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика