Прэзідэнт Беларусі разгледзеў кадравыя пытанні
(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 28 кастрычніка.)
Днямi Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка разгледзеў шэраг кадравых пытанняў, абазначыў канкрэтныя задачы, якiя трэба будзе вырашаць ключавым мiнiстэрствам i ведамствам краiны. У гэтым годзе было ўдзелена шмат увагi аптымiзацыi органаў дзяржаўнага кiравання i iх кадраваму забеспячэнню. Пасля прэзiдэнцкiх выбараў зацверджана новая структура i склад урада. Лiквiдаваны дублiруючыя звёны. Колькасць рэспублiканскiх органаў дзяржкiравання скарацiлася з 47 да 39. Гэта дало магчымасць трохступеньчатую сiстэму кiравання замянiць двухступеньчатай. Як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, рэарганiзацыя органаў кiравання — гэта не нейкая фармальная кампанiя, а сiстэмная работа па iх удасканаленню. Яе мэта — не толькi скарачэнне колькасцi кiраўнiцкага апарату, але, галоўным чынам, павышэнне якасцi кiравання ва ўсiх сферах народнай гаспадаркi. Прэзiдэнт заявiў, што асноўная задача рэальнага сектара эканомiкi заключаецца ў паляпшэннi эфектыўнасцi гаспадарання, павышэннi канкурэнтаздольнасцi айчыннай прадукцыi. У сацыяльнай сферы — гэта наблiжэнне кiраўнiцкiх структур да чалавека, да клопатаў i патрэб людзей. Такая стратэгiя вызначана на трэцiм Усебеларускiм народным сходзе. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка ўказаў на недапушчальнасць пры скарачэннi колькасцi ў органах кiравання з’яўлення «нейкiх паралельных гасразлiковых структур», якiя iснуюць за кошт рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў. Гэта таксама датычыцца i праблемы «падснежнiкаў», калi чалавек лiчыцца ў якой-небудзь арганiзацыi, а на самай справе працуе ў органах дзяржкiравання. «Катэгарычна папярэджваю: гэта будзе расцэньвацца як крадзеж дзяржаўных сродкаў i ўсяляк спыняцца», — падкрэслiў беларускi лiдар. Цяпер, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, вельмi напружаны i адказны перыяд — завяршэнне першага года новай пяцiгодкi i фармiраванне бюджэту i прагнозных паказчыкаў на 2007 год. «Нам вельмi важна дастойна завяршыць гэты год, выканаць усё намечанае i стварыць умовы для далейшага дынамiчнага развiцця нашай краiны. Перадумовы для гэтага ёсць. У цэлым па краiне выканана большасць прагнозных паказчыкаў, але расслабляцца нельга. Таму што значна ўскладняюцца знешнеэканамiчныя ўмовы — даражэюць энергетычныя рэсурсы, павышаюцца патрабаваннi да якасцi прадукцыi. Мы павiнны забяспечваць няўхiльнае паляпшэнне дабрабыту народа за кошт развiцця нашай эканомiкi. Таму асаблiва важна знаходзiць новыя рэзервы i аптымальныя шляхi вырашэння задач, што стаяць», — лiчыць Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка асаблiва вылучыў Дзяржаўны камiтэт па стандартызацыi. «Важнейшы камiтэт, на якi я асабiста разлiчваю. Мы ўзбуйнiлi i ўзнялi статус гэтай структуры, адвёўшы ролю каардынатара дзеянняў усiх мiнiстэрстваў i ведамстваў у пытаннях якасцi прадукцыi i будаўнiцтва, а таксама энергазберажэння. На сённяшнi дзень — гэта самыя галоўныя праблемы ў эканомiцы, ад iх вырашэння залежыць узровень канкурэнтаздольнасцi нашай краiны на сусветным рынку», — сказаў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэслiў неабходнасць удзялiць больш увагi стымуляванню энергазберажэння. Ва ўмовах росту кошту энергарэсурсаў пастаўлена задача знiзiць энергаёмiстасць валавога ўнутранага прадукту ў гэтай пяцiгодцы на 30 працэнтаў. «На жаль, у гэтым годзе прагнозны паказчык па знiжэнню энергаёмiстасцi не выконваецца. Таму трэба прыняць усе меры, каб нагнаць упушчанае. Папярэджваю: за гэты паказчык спагнанне будзе асаблiвае. Таму што гэта пытанне не толькi эканомiкi i фiнансаў. Гэта — пытанне палiтычнае», — указаў кiраўнiк дзяржавы. Яшчэ адна сур’ёзная праблема — нiзкая якасць будаўнiчых работ i высокi iх кошт. «Нагляд у будаўнiчай галiне павiнен быць пастаянным i дзейсным!» — запатрабаваў ад чыноўнiкаў Аляксандр Лукашэнка. Цэны на жыллё, што будзе будавацца на бюджэтнай аснове для тых, хто стаiць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, будуць жорстка кантралявацца. «Мы будзем даводзiць кожнаму аб’ёмы па будаўнiцтву такога таннага жылля. Звыш таго гэтым арганiзацыям мы будзем даваць будаваць камерцыйнае жыллё. Хто больш пабудуе таннага жылля, той больш атрымае i заказаў на камерцыйнае будаўнiцтва. Гэта павiнна стаць нормай для ўрада», — заявiў Прэзiдэнт. Адказныя задачы стаяць i перад Дзяржаўным камiтэтам па маёмасцi. Шмат скаргаў на работу агенцтваў па рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру. Як адзначыў Прэзiдэнт, тут трэба навесцi парадак i забяспечыць максiмальныя выгоды для грамадзян. На думку беларускага лiдара, патрабуе больш дасканалага кантролю выкарыстанне дзяржаўнай i камунальнай маёмасцi. Кiраўнiцтву камiтэта трэба больш уважлiва сачыць за адвядзеннем зямель не пад сельскагаспадарчыя патрэбы. «Трэба ўшчыльняцца, аддаваць «няўдобiцы» пад вышкi сувязi i слупы лiнiй электраперадач», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым Прэзiдэнт не выключыў магчымасцi разгляду пытання аб тым, каб за размяшчэнне такiх аб’ектаў на сельгасугоддзях сялянам выплачвалi грашовую кампенсацыю ў сувязi з пэўнымi стратамi. «Я выбарачна буду правяраць матэрыялы, дзе вы адводзiце прыдатную для палёў зямлю для iншых патрэб», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць у сувязi з адмоўным сальдам знешняга гандлю. Калi ў мiнулым годзе быў дасягнуты пэўны поспех, то сёлета адзначаецца перавышэнне iмпарту над экспартам. «Каб пераадолець гэту негатыўную тэндэнцыю, патрэбны сумесныя намаганнi як галiновых мiнiстэрстваў, рэгiёнаў i прадпрыемстваў, так i Мiнiстэрства замежных спраў. Экспарт — наш агульны дзяржаўны прыярытэт i ад яго выканання ў многiм залежыць дынамiка развiцця краiны, папаўненне яе валютных рэсурсаў. Перад галiновымi мiнiстэрствамi стаяць задачы пераадолення стратнасцi прадпрыемстваў, укаранення навукаёмiстых вытворчасцяў, iмпартазамяшчэння i развiцця вытворчай кааперацыi буйных, сярэднiх i дробных прадпрыемстваў. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, рэзервы эканамiчнага росту за кошт буйных прадпрыемстваў без iх тэхнiчнага пераўзбраення i мадэрнiзацыi цяпер у асноўным вычарпаны. Сёння трэба шукаць стратэгiчныя рэзервы эканамiчнага росту ў сярэднiх i малых прамысловых прадпрыемствах, большасць з якiх з’яўляюцца горадаўтваральнымi i вызначаюць жыццё малых i сярэднiх гарадоў. У сувязi з гэтым Прэзiдэнт асаблiва адзначыў, што па яго даручэнню ўрадам распрацоўваецца праграма мадэрнiзацыi беларускай эканомiкi i будаўнiцтва новых прадпрыемстваў. «Мы пабудуем каля 300 прадпрыемстваў i новых вытворчасцяў, арыентаваных на рэсурсы нашай краiны. Плюс мадэрнiзуем некалькi соцень прадпрыемстваў. Гэта будзе зусiм iншая эканомiка. Пад гэта ёсць усё неабходнае фiнансаванне. Але патрабую тут жалезнага кантролю», — заявiў беларускi лiдар. Мiнiстэрствам фiнансаў i эканомiкi трэба больш сiстэмна i эфектыўна працаваць у пытаннях бюджэтнага i эканамiчнага планавання, каб пазбегнуць надалей пастаяннай карэкцiроўкi даведзеных паказчыкаў. Неабходны таксама больш дзейсны кантроль за мэтавым расходаваннем сродкаў i фiнансаваннем прынятых дзяржаўных праграм. У цэнтры ўвагi павiнна знаходзiцца даручэнне кiраўнiка дзяржавы аб удасканаленнi падатковай сiстэмы. Закранаючы пытаннi работы Мiнiстэрства аховы здароўя, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: трэба вырашыць вельмi адказную задачу — выйсцi на еўрапейскi ўзровень медыцынскага абслугоўвання насельнiцтва. Больш за 50 працэнтаў апытаных сярод насельнiцтва выказваюць незадавальненне з-за фармальных адносiнаў урачоў да сваiх абавязкаў. 45 працэнтаў скардзяцца на недахват у палiклiнiках вузкiх спецыялiстаў. «Таму Мiнiстэрству аховы здароўя ў першую чаргу трэба вырашаць пытаннi кадравага забеспячэння i якасцi работы медперсаналу», — сказаў Прэзiдэнт. Ад Мiнiстэрства спорту i турызму кiраўнiцтва краiны чакае большай аддачы як на сусветных спартыўных спаборнiцтвах, так i паўсядзённай рабоце па ўкараненню здаровага ладу жыцця, развiццю масавага спорту, сферы турызму. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што кiраўнiкi дэпартаментаў павiнны ўсвядомлiваць, што яны працуюць фактычна на ўзроўнi першага намеснiка мiнiстра. Прэзiдэнт таксама выказаў думку, што цяпер кiраўнiцкi патэнцыял кiраўнiкоў мiнскiх раёнаў у поўнай меры не задзейнiчаны. «Трэба ўзмацняць ролю кiраўнiкоў раённых адмiнiстрацый i ў сталiцы, i ў абласных цэнтрах», — перакананы беларускi лiдар. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка разгледзеў шэраг кадравых пытанняў, абазначыў канкрэтныя задачы, якiя трэба будзе вырашаць ключавым мiнiс |
|