Iмёны загiнулых братоў увекавечаны на помнiку на цэнтральнай сядзiбе
Мой брат Мiкалай Дронец, 1914 года нараджэння, быў прызваны ў армiю ў першыя днi вайны. Барыс, 1918 года нараджэння, пасля заканчэння вайны з фiнамi быў прызваны на тэрмiновую службу ў 1940 годзе. Аляксандр, 1923 года нараджэння, быў прызваны ў армiю ў 1944 годзе — пасля вызвалення Беларусi. Загiнуў ва Усходняй Прусii, астатнiя браты — невядома дзе. У лютым 1945 года i я быў прызваны ў армiю, дзе праслужыў да красавiка 1951 года. Мае сябры, з якiмi я разам прызываўся ў адзiн дзень, лiчацца ўдзельнiкамi вайны, а я не, маўляў, не прымаў непасрэднага ўдзелу ў баявых дзеяннях. У нас так шмат гавораць, што нiхто не забыты, жывым удзельнiкам Вялiкай Айчыннай вайны на iх дамах вывешваюць таблiчкi з адпаведным надпiсам. На маёй бацькоўскай хаце нi разу такiх таблiчак не было. Для мяне гэта вельмi крыўдна. У раёне ёсць кнiга «Памяць», дык у ёй згадваецца толькi адзiн брат Аляксандр.
Уладзiмiр Мiтрафанавiч Дронец, в. Цецяравец Клецкага раёна. Змест лiста чытача мы пераказалi начальнiку iдэалагiчнага аддзела Клецкага райвыканкама Святлане Чакун, якая i праводзiла па нашай просьбе далейшую праверку выкладзеных фактаў. У прыватнасцi, ужо на яе запыт старшыня Нагорнаўскага сельскага выканаўчага камiтэта Аляксандр Кiрык паведамiў наступнае: «... Па апытанню мясцовых жыхароў вёскi Цецяравец, у грамадзянiна Уладзiмiра Мiтрафанавiча Дронеца было яшчэ тры браты — Аляксандр, Мiкалай i Барыс, якiя загiнулi падчас Вялiкай Айчыннай вайны. Аб гэтым сведчыць на цэнтральнай сядзiбе ў вёсцы Лазовiчы помнiк воiнам-землякам, якiя загiнулi ў вайну. Iх iмёны маюцца. Пра тое, чаму няма iмя Барыса Мiтрафанавiча Дронеца ў кнiзе «Памяць», сельвыканкам даных не мае, паколькi прозвiшчы для ўнясення ў кнiгу ўзгаднялiся з архiўнымi звесткамi, ваенкаматам, КДБ i iншымi зацiкаўленымi органамi». Як дадала Святлана Чакун, раённая кнiга «Памяць» выдавалася адной з першых, магчыма, на той момант нейкiя звесткi адсутнiчалi. Па яе просьбе зараз мясцовы ваенкамат удакладняе зноў гэту iнфармацыю. Калi знойдуцца новыя даныя, вядома, яны абавязкова будуць улiчаны ў далейшым. — Таблiчкi ж сапраўды маюцца толькi на дамах жывых удзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны, — паведамiла далей Святлана Уладзiмiраўна. — Iнакш iх давялося б устанаўлiваць цi не на ўсiх хатах, бо практычна ў кожнай сям’i нехта ваяваў, загiнуў цi пайшоў з жыцця пазней... Пытанне нашага чытача адносна прызнання яго ўдзельнiкам вайны адначасова i простае, i складанае... Справа ў тым, што разам з лiстом Уладзiмiр Мiтрафанавiч даслаў у рэдакцыю не толькi адказ на сваё аналагiчнае пытанне з Мiнс-кага абласнога ваеннага камiсарыята (куды яно было пераслана з Мiнiстэрства абароны — туды заяўнiк звяртаўся раней), але нават частку дакументаў: улiкова-паслужную картку, старонку з ваеннага бiлета са звесткамi аб праходжаннi ваеннай службы. З iх вынiкае, што на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб ветэранах» удзельнiкамi вайны лiчацца толькi асобы, якiя прымалi непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях на франтах вайны. Паведамляецца, што, на жаль, заяўнiк да такой катэгорыi не адносiцца...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой брат Мiкалай Дронец, 1914 года нараджэння, быў прызваны ў армiю ў першыя днi вайны
|
|