Талон ад кандуктара — толькi пагашаны
Сяргей РАСОЛЬКА
З 1 лiстапада ў сталiчным наземным пасажырскiм транспарце кандуктары будуць рэалiзоўваць рулонныя разавыя талоны для аплаты праезду пасажырамi. Чым тлумачыцца гэта новаўвядзенне?
Паводле слоў намеснiка генеральнага дырэктара КУП «Мiнсктранс» Уладзiмiра Канопчанкi, i па намiналу, i па знешняму выгляду рулонныя талоны будуць аналагiчнымi ўжо звыклым нам (ад iх, дарэчы, нiхто не адмаўляецца). «Па-першае, выраб менавiта такiх праязных дакументаў абыходзiцца танней; па-другое, з рулонам зручней працаваць самому кандуктару», — патлумачыў Уладзiмiр Мiкалаевiч. А вось што датычыцца пасажыраў, дык тут зручнасць будзе толькi для сумленных з iх: тых, хто ўскочыў у тралейбус цi аўтобус, не паспеўшы набыць талончык у кiёску. Праблему з аплатай яны вырашаць, набыўшы бiлет у кандуктара. Патэнцыяльныя ж «зайцы», як кажуць, застануцца з «вушамi»: рулонныя талоны трапяць да iх у рукi толькi пасля таго, як кандуктар, папярэдне ўзяўшы грошы, пагасiць праязны бiлет, перш чым аддаць пасажыру. А то як часам бывала дагэтуль? Набудзе чалавек, да якога падышоў кандуктар, талон, а кампасцiраваць не спяшаецца, пакуль так i не выскачыць на блiжнім прыпынку. I даедзе куды трэба, i грошы зэканомiць. Цяпер жа гэты нумар не пройдзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 лiстапада ў сталiчным наземным пасажырскiм транспарце кандуктары будуць рэалiзоўваць рулонныя разавыя талоны для аплаты праезду пасажырамi. Чым тл |
|